Расследуецца крымінальная справа супраць службовай асобы філаяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга», а таксама кіраўнікоў аднаго з прадпрыемстваў Мінскага раёна.
«Устаноўлена, што работнік філіяла неаднаразова атрымаў хабар за вырашэнне пытанняў, звязаных з вызваленнем прадпрыемства ад абавязальніцтваў па аплаце ў поўным памеры фактычнай спажытай электраэнергіі. Прадстаўнікі прадпрыемства былі затрыманыя супрацоўнікамі КДБ пры перадачы майстру «Энергазбыту» чарговай часткі хабару ў 5000 даляраў»,
— паведаміла прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
Дваіх чалавек абвінавацілі ў дачы хабару, яны затрыманыя. Майстар «Энергазбыту» знаходзіцца ў статусе падазраванага.
Каментары