Грамадства11

У Віцебску збіраюць грошы на помнік Васілю Быкаву

З ініцыятывай выступілі шараговыя віцябляне. Іх падтрымала абласная філія Таварыства беларускай мовы.

Пра гэта ў гутарцы з Еўрарадыё распавёў кіраўнік філіі Іосіф Навумчык. Па яго словах, пакуль што няма ні праекта помніка і нават не вызначаны будучы аўтар.

Навумчык: «Для таго, каб штосьці пачынаць, трэба хаця б дзятяак мільёнаў сабраць. Ні праекта няма, ні месца яшчэ не вызначана… Узнікла такая ініцыятыва сярод радавых грамадзян горада Віцебска. Яны не звязаны з нейкімі палітычнымі рухамі, ці партыямі, ці нават грамадскімі арганізацыямі. Мы ў Таварыстве беларускай мовы падтрымалі, таму што гэта супадае з нашымі жаданнямі».

Сёння ў Віцебску няма ні вуліцы слыннага земляка, ні помніка — ёсць толькі памятная шыльда, кажа Навумчык. Ён спадзяецца, што гарадскія ўлады не застануцца ўбаку і падтрымаюць ініцыятыву. Тады, мяркуе актывіст ТБМ, можна будзе абвясціць конкурс на праект помніка, у якім прымуць удзел як мясцовыя аўтары, так і творцы па-за Віцебскам.

Навумчык спадзяецца, што помнік з'явіцца праз год-два, а не да стагоддзя Быкава, якое будуць адзначаць у 2024 годзе.

Індывідуальныя і калектыўныя ахвяраванні неабходна пералічваць на спецыяльны рахунак:

№3015095280016, МФО 150801635 в филиале №200 ОАО «АСБ «Беларусбанк», г.Віцебск, у любым аддзяленні гэтага банка з паметкай «На помнік Быкаву».

Каментары1

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць