Эканоміка11

Беларусь і Расія пакуль не дамовіліся па ўмовах стварэння альянсу МАЗа і КАМАЗа

Беларусь і Расія пакуль не змаглі дамовіцца па ўмовах стварэння альянсу МАЗа і КАМАЗа, паведаміў 21 мая першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, адказваючы на пытанні журналістаў у Мінску.

«Рабочая група па гэтым пытанні паўтара тыдня збіралася і пакуль да якой-небудзь згоды не прыйшла. Гэта тэма будзе зноў абмяркоўвацца 23 мая ў Санкт-Пецярбургу»,— сказаў ён. 

Паводле слоў Сямашкі, існуюць разыходжанні, якія не дазваляюць бакам дасягнуць кампрамісу адносна паўнамоцтваў кіраўніцтва кіруючай кампаніі. 

«Беларускі бок зыходзіць з таго, што можна ў межах холдынгу, якому перадаецца ўпраўленне МАЗам і КАМАЗам, вырашыць гэтыя пытанні», — сказаў першы віцэ-прэм'ер. Расійскі бок, паводле яго слоў, лічыць, што ствараць кіруючую кампанію без перадачы ёй акцый двух прадпрыемстваў немагчыма. «Расійскі бок гатовы да стварэння холдынгу толькі тады, калі ва ўласнасць гэтай кампаніі будуць перададзены акцыі МАЗа і КАМАЗа», — растлумачыў Сямашка. 

Нагадаем, у пачатку 2013 года Беларусь і Расія вызначылі пяць праектаў у прамысловай сферы, у межах якіх планавалася стварыць сумесныя беларуска-расійскія прадпрыемствы. Меркавалася, што СП будуць створаныя з удзелам «Мінскага завода колавых цягачоў» і арганізацый абаронна-прамысловага комплексу Расіі; беларускага «МАЗа» і расійскага «КАМАЗа»; арганізацый Раскосмосу і беларускага «Пеленга»; ААТ «Гродна Азот» і расійскага ААТ «МХК «Еўрахім»; беларускага ААТ «Інтэграл» і ААТ «Расійская электроніка». Да гэтага часу ніводзін з пералічаных вышэй праектаў не рэалізаваны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер жыве Наталля Хершэ, якую адправілі ў калонію за сарваную з сілавіка балаклаву2

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном7

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

Оперны тэатр апублікаваў фота дырэктаркі, але перастараўся з фоташопам4

Названы самы высокааплатны акцёр мінулага года

Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам7

Беларус спазніўся на самалёт з Дубая і просіць кампенсацыю. Тураператар кажа, што ён сам вінаваты3

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»37

Аляксей Талай вырашыў зрабіць аперацыю на носе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць