Улада1818

Лукашэнка, Назарбаеў і Пуцін падпісалі Дамову аб стварэнні ЕАЭС

Казахстан, Расія і Беларусь падпісалі дамову аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Прэзідэнты Казахстана Нурсултан Назарбаеў, Расіі Уладзімір Пуцін і Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісалі дамову аб ЕАЭС па выніках пасяджэння вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое прайшло ў чацвер у Астане. На казахскіх сайтах вядзецца прамая трансляцыя ўрачыстасці.

Дамова ўступіць у сілу з 1 студзеня 2015 г. Мяркуецца, што ў чэрвені-ліпені да Дамовы далучыцца Арменія, а затым — Кыргызстан.

Упершыню ідэя аб стварэнні ЕАЭС агучана прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым у сакавіку 1994 г. У кастрычніку 2007 года кіраўнікамі Казахстана, Расіі, Беларусі падпісана дамова аб стварэнні адзінай мытнай тэрыторыі і фарміраванні Мытнага саюза (МС). 1 ліпеня 2010 г. адзіны мытны кодэкс МС пачаў прымяняцца на тэрыторыі Расіі і Казахстана, 6 ліпеня 2010 года — на ўсёй тэрыторыі МС.

Галоўная мэта стварэння ЕАЭС — фарміраванне адзінага рынку; зняцце бар'ераў для перамяшчэння тавараў, паслуг, інвестыцый, рабочай сілы; правядзенне ўзгодненай эканамічнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўных умоў для вядзення бізнесу. У дамове закладзены механізм кансенсусу пры прыняцці рашэнняў, наднацыянальныя органы Саюза працуюць па прынцыпе «адна краіна — адзін голас», паведамляе news.kz.

Нагадаем, што сёння А. Лукашэнка ў Астане заявіў: «Цяпер у прэсе ўздымаецца вэрхал: «Лукашэнка патрабуе саступак, выгандлёўваеш бонусы для Мінска», гэта я цытую.Ні то Расія, ні то Казахстан чарговы раз ўзвалілі на сябе цяжар эканамічных праблемаў Беларусі. 

Хачу гэтай публіцы сказаць: спадары, уйміцеся. Мы з Расіяй, Казахстанам — удзельнікі сумеснага раўнапраўнага працэсу.

І калі будзем узвальваць нешта на плечы адзін аднаго, то гэта таксама на раўнапраўнай аснове. гэта наш сяброўскі саюз», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў ходзе пасяджэння ў вузкім фармаце, кажучы пра тое, што на сёння ў грамадстве з'явілася нямала апанентаў еўразійскай інтэграцыі.

«Ніякіх саступак Беларусь не патрабуе.

Кожны ў інтэграцыі выносіць нешта такое, што цікава для ўсіх. Гэты ўклад абсалютна не абавязаны вымярацца толькі тонамі або кубаметрамі.

Мы свядома падышлі да падпісання дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе», — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што ў трох краін ёсць яшчэ магчымасці палепшыць агульныя дамоўленасці.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года4

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Усе навіны →
Усе навіны

Бацьку і сына Кабарчукоў, асуджаных у Беларусі за «тэрарызм», збіраюцца судзіць і ва Украіне2

Трое іншаземцаў, якіх тыдзень шукалі ў Баранавічах, знайшліся1

Дзяржваенпрам прэзентаваў пажарны комплекс на гусенічным ходзе на аснове савецкай баявой машыны1

Цяжарная беларуска выйшла ў Гданьску на адзіночны пікет супраць доўгай выдачы ДНЖ. Яна чакае ўжо больш за 470 дзён19

За калецтва 17‑гадовай дзяўчыны, на якую скінулі снег з даху Dana Mall, будуць судзіць дырэктара гандлёвага цэнтра2

Згарэў найстарэйшы крыты прадуктовы рынак Парыжа2

Сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру раней займалася і беларускім пытаннем — яна асуджала рэпрэсіі пасля Плошчы 2010‑га4

Гэты пад'езд у Мінску назвалі ўзорным5

У махляроў новая схема ад імя клапатлівых суседзяў. Замануха — надзейная1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года4

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць