Грамадства88

Супрацоўніца Крычаўскага райвыканкама: Мяне назвалі жывёлай, якая села ў крэсла кіраўніка

Начальніца аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама Марына Максімава падала ў суд пазоў на незалежную газету «Вольны горад». 

Максімава абвінавачвае журналістаў у нанясенні ўрону яе гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Незадаволенасць галоўнага ідэолага раёна выклікала фраза аб тым, што яна «ў ідэалагічнай працы разбіраецца як вядомая жывёла ў апельсінах». Фраза ўтрымлівалася ў артыкуле «Не ў сваім крэсле?», апублікаваным на сайце газеты 9 верасня. У артыкуле гаворка ішла пра стаўленне мясцовых улад да інфармавання грамадзян аб сітуацыі, якая склалася ў раёне пасля абрушэння будынка Крычаўскай гімназіі. 

«Фактычна мяне назвалі жывёлай, якая села ў крэсла кіраўніка», — піша Максімава ў пазове, які прыняты да разгляду Крычаўскім раённым судом. 

Супрацоўніца райвыканкама сцвярджае, што зараз у магазінах і грамадскім транспарце Крычава яна чуе за сваёй спіной «усмешкі і абмеркаванні». У такой сітуацыі, паводле слоў Максімавай, у яе стала балець галава, пагоршылася працаздольнасць, яна не можа мець нармальныя зносіны са сваімі роднымі і блізкімі, ёй немагчыма працягваць актыўнае грамадскае жыццё. 

Марына Максімава просіць суд абавязаць «Вольны горад» апублікаваць абвяржэнне, а таксама спагнаць з адказчыкаў 10 млн рублёў у якасці кампенсацыі маральнага ўрону. 

Каментуючы сітуацыю, рэдактар «Вольнага горада» Сяргей Няроўны адзначыў: «Пасля абрушэння гімназіі, якое выклікала шок у горадзе, і ён поўніцца чуткамі, раённая газета «Кричевская жизнь», якая курыруецца аддзелам ідэалогіі, як вады ў рот набрала. Ні ад рэдакцыі газеты, ні ад Максімавай не было адказаў на пытанні, як працуе штаб, як арганізаваны падвоз дзяцей, якія праблемы ўзнікаюць і як іх вырашыць». 

«Няўжо ідэалагічная праца заключаецца ў тым, каб толькі прыкрыць усю інфармацыю, якая хвалюе людзей, і пісаць толькі пра ўручэнне прэмій і рэпертуар хору ветэранаў? А тое, што рэальна хвалюе людзей, — а гэта 540 навучэнцаў, каля сотні настаўнікаў, бацькі, якія перажываюць, — ні слова», — гаворыць журналіст. 

Паводле яго слоў, толькі пасля публікацыі артыкула «Не ў сваім крэсле?» газета «Кричевская жизнь» апублікавала маленькую нататку пра абрушэнне гімназіі і стварэнне штаба па ліквідацыі наступстваў. 

Суд над газетай прызначаны на 22 кастрычніка.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 49

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая33

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў6

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 49

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць