Эканоміка66

Нафта на еўрапейскіх біржах імкліва падае

У аўторак на еўрапейскіх і сусветных біржах працягнулася імклівае падзенне ключавых гатункаў нафты — Brent і WTI менш чым за суткі страцілі ў цане больш за два даляры за барэль.

Падзенне каціровак пацвярджаюць еўрапейскія агенцтвы і анлайн-інструменты гандлю.

Сырая нафта еўрапейскай маркі Brent (гатунак, які здабываецца ў Паўночным моры) да сярэдзіны ранішняй біржавы сесіі страціла 2,5% і ўпала да $ 82.62 на Лонданскай таварнай біржы. Амерыканская сырая нафта цяпер гандлюецца па каціроўках каля $76 за барэль, паведамляе брытанскае выданне The Telegraph.

The Telegraph дадае, што такія каціроўкі зніжаюць кошт амерыканскай нафты да ўзроўню, блізкага да сабекошту, і з-за гэтага істотна скарачаюць прыбытак амерыканскіх нафтавікоў.

Інструменты маніторынгу кошту нафты дэманструюць, што пасля ранішняга падзення яна трымаецца на нізкіх адзнаках. Мінімальныя каціроўкі маркі Brent пасля абеду дасягалі $82.07 за барэль. WTI таксама працягвае зніжэнне ў бок індыкатара $76.

Зніжэнне каціровак на Лонданскай біржы

Каціроўкі расійскай нафты Urals стануць вядомыя пасля заканчэння біржавога дня. Як сведчаць графікі, Urals, як правіла, таннее праз некалькі дзён пасля ўстойлівага зніжэння цэны на еўрапейскую і амерыканскую нафту.

Аналітыкі адзначаюць, што прычынай падзення цаны нафты стала зніжэнне кошту яе пастаўкі з Саудаўскай Аравіі ў ЗША і Азіі, пра які раней абвясціла нацыянальная нафтавая кампанія Saudi Arabian Oil. З дапамогай такіх мер саудаўскія здабытчыкі плануюць павялічыць сваю долю на амерыканскім рынку.

Як вядома, цана на нафту з'яўляецца ключавым параметрам, які вызначае дэфіцытнасць расійскага бюджэту.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?23

У Нясвіжскім замку прадаюць сувенір за $2,8 тысячы1

Чыноўнікі налічылі, што за мяжой жыве больш за 3,5 мільёна беларусаў16

Расійскі вайсковы верталёт зранку без наступстваў заляцеў у паветраную прастору Польшчы13

У Камянецкім раёне жанчына знайшла жалязяку ў мясцовым хлебе1

У Францыі затрымалі фуру з буйным грузам «вясёлага газу». За рулём быў беларус

У Гродне каля Фарнага касцёла запусцілі праекцыйны пешаходны пераход ФОТЫ2

Стала вядома, як цяпер будуць выдаваць італьянскія візы10

Жыхары Бараўлян масава шукаюць у лесе драўляныя фігуркі. Што за яны?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць