Афіша11

Алег Хаменка заклікаў галасаваць за «Палац»

У пятніцу ў 21:45 на БТ і на тэлеканале «Беларусь‑ТВ» у простым этэры выступяць паўфіналісты «Эўрафэсту». Пасьля гэтага конкурсу будуць вызначаны тры прэтэндэнты на паездку на «Эўравізію». Ці будзе сярод іх «Палац» залежыць шмат у чым ад гледачоў.

Гурт «Палац» зь песьняй «Кола Млына» — самы дастойны сярод удзельнікаў «Эўрафэсту» — адборачнага туру да конкурсу «Эўравізія‑2008». Так вырашылі наведнікі парталу Тузін гітоў — у галасаваньні, зладжаным на ТГ «Палац» перамог з адрывам амаль у 100 галасоў ад астатніх прэтэндэнтаў.

Цяпер — справа за глядацкім галасаваньнем — 21 сьнежня ў 21:45 (час менскі) на БТ і на тэлеканале «Беларусь‑ТВ» у простым этэры выступяць паўфіналісты «Эўрафэсту». Пасьля гэтага конкурсу будуць вызначаны тры прэтэндэнты на паездку на «Эўравізію». Ці будзе сярод іх «Палац» залежыць шмат у чым ад гледачоў.

«Заклікаю ўсіх падтрымаць нашу песьню «Кола Млына» хоць бы з той прычыны, што яна — адзіная сярод астатніх выкананая на беларускай мове», — кажа лідэр «Палацу» Алег Хаменка.

Музыка прызнаецца, што на перамогу ў «Эўрафэсьце» ён ня надта спадзяецца, але мяркуе, што ў тройку фіналістаў трапіць больш чым рэальна.

20 сьнежня ў Белтэлерадыёкампаніі адбудзецца жараб’ёўка, дзе будзе вызначана ў якой чарзе будуць выступаць паўфіналісты. А 21 сьнежня ў жывым этэры ўсе выканаўцы выступяць пад фанаграму «мінус адзін». Журы падчас канцэрту будзе знаходзіцца ў іншай студыі і назіраць за ўсім па тэлевізары.

Галасаваньне тэлегледачоў пачнецца адразу ж па сканчэньні выступаў усіх удзельнікаў. Кожны зможа аддаць свой голас за ўпадабанага выканаўцу. Для гэтага трэба патэлефанаваць на нумар 8‑803‑100‑03‑ХХ (апошнія лічбы — нумар выканаўцы — ад 01 да 15). Званок будзе бясплатным.

Калі станецца так, што выканаўца набярэ па выніках глядацкага галасаваньня найбольшую колькасьць галасоў, але яго ў ліку двух фіналістаў не назаве журы, то ён будзе трэцім ўдзельнікам фіналу. Такім чынам, будзе абрана два альбо тры выканаўцы для ўдзелу ў фінале «Эўрафэсту».

SB, ТГ

Gunesh — «I Can’t Live without You»
Аксана Кавалеўская — «Всегда одна»
Анна [Шаркунова]& Герман [Цітоў] — «Мы будем первые»
Віктар Пшанічны — «Baby Blue»
Dali — «Silver Sky»
Litesound — «Do You Believe»
PinCode — «You Can»
The Champions — «Drive Me Crazy»
«Палац» — «Кола Млына»
«По глазам» — «Девочка трехтысячных лет»
Катрын — «Follow Me»
Лена Валошына — «That’s All I Feel»
«Sкандал» — «Everybody»
Руслан Аляхно — «Hasta la Vista»
Юлія Гусева — «Maybe

Каментары1

Цяпер чытаюць

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў9

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Цыганкоў: Не падазраваў, што Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам сацыялізму — мары сярэдняга чалавека26

Памятаеце легендарную Бабу Раю, якая вяла інстаграм Камароўкі? Яна знікла — справу працягвае яе «ўнучка»2

Расійскаму палітвязню дадалі паўтара года зняволення за вокліч «Слава Украіне! Смерць Пуціну!»5

СК расказаў падрабязнасці пра напад расійскіх маладзёнаў на сям'ю ў Смалявіцкім раёне6

У Бярозаўскім раёне міліцыя страляла па п'яным

На МТЗ вырашылі завесці ўласнага маскота3

Чаму муху так цяжка злавіць? Навукоўцы даюць аргументаваны адказ4

На Камароўцы прадаюць маладую бульбу. Праўда, цэны касмічныя2

«Ставяцца як да смецця». Беларус-акупант пакалечыўся на фронце, а цяпер памірае ў курскай бальніцы без дапамогі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў9

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць