Эканоміка1212

Банкі вярнулі спажывецкія крэдыты: пераплата даходзіць да 84,9%

У канцы мінулага года беларускія банкі сутыкнуліся з дэфіцытам грошай. Ён стаў вынікам праблем на валютным рынку і масавым адтокам дэпазітаў. У якасці абароны фінансавыя ўстановы павысілі стаўкі па ўкладах і практычна цалкам адмовіліся ад крэдытавання насельніцтва. З такой рэкамендацыяй выступаў і Нацбанк. Пасля двухтыднёвай паўзы банкі зноў адважыліся даваць пазыку сваім кліентам. Праўда, пад вельмі высокі адсотак, пішуць Finance.tut.by

Самыя дарагія крэдыты сёння прапануе Банк ВТБ (Беларусь) — пад 84,9% гадавых. Гэта ў два разы даражэй, чым да падзеяў 19 снежня 2014 г. На такіх умовах тут можна пазычыць да 150 мільёнаў на тэрмін ад 13 месяцаў да 5 гадоў. Тэрмін разгляду заяўкі — 3 дні.

З 5 студзеня крэдытаванне аднавіў і Банк Масква-Мінск. Рашэнне аб выдачы грошай тут абяцаюць прыняць ўсяго за гадзіну. Да 50 мільёнаў рублёў можна атрымаць на 2 гады пад 75% гадавых. Пры наяўнасці паручыцеляў банк гатовы пазычыць вялікую суму — ад 50 да 300 мільёнаў — на 3 гады пад 70% гадавых.

Пазыкі да 50 мільёнаў рублёў прапануе Альфа-Банк. У залежнасці ад тэрміну крэдытавання працэнтная стаўка розная: на год — 65%, на два — 66%, на тры — 67% гадавых. Пераплаты можна скараціць на 3 працэнтныя пункты. Але для гэтага трэба аформіць страхоўку, кошт якой складзе да 2% ад выдадзенай сумы. Таксама банк спаганяе з кліентаў камісію за «пакет паслуг»: пры суме да 35 мільёнаў — 389 тысяч у месяц, больш — 609 тысяч рублёў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў124

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Беларусі пахваліла Літву за змену рыторыкі, але афіцыйнага запыту ад Вільні на арганізацыю сустрэчы не паступала1

«Сумую па думцы, што я не дома, і па бабулях. Але не па краіне». Маналог 17‑гадовай дзяўчыны3

Як у СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам9

Беларус у Турцыі трапіў у канфлікт у краме — і апынуўся ў мясцовай турме7

У Літве дапусцілі транзіт беларускага калію і прапанавалі ўвязаць яго з прысутнасцю сіл ЗША ў краіне27

Тунэлі пад беларуска-польскай мяжой рыюць мігранты-курды10

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў124

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць