Улада1717

Грыбаўскайце: Калі здрадзім цяпер Украіне — наступнымі будзем мы

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце назвала Расію прамым агрэсарам. Пра гэта яна заявіла ў ходзе Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

«Праблема пачалася з Украіны. І яна непасрэдна звязана з нашым рэгіёнам, таму што мы — сусед Украіны. У нас ёсць сусед, які з'яўляецца прамым агрэсарам, які арганізоўвае вайну, прымае непасрэдны ўдзел у вайне, пастаўляе зброю, паводзіць сябе, як тэрарыст. І не толькі на межах, але таксама і ў сярэдзіне Украіны», — цытуе літоўскага прэзідэнта ўкраінскі тэлеканал 112 Украіна, які трансляваў працу Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

«Сёння, учора, два дні таму ў нас вялікая канцэнтрацыя ваеннай сілы на нашай мяжы ў Калінінградзе. Мы таксама знаходзімся пад пагрозай. Дэманстрацыя сілы ў Прыбалтыцы штодзённая…», — сказала прэзідэнт Літвы.

Яна назвала гэтыя дзеянні РФ «гульнёй мускуламі», каб Літва перастала падтрымліваць Украіну.

«Я веру, што Ангела Меркель нікому не здрадзіць. Яна настроеная на рашэнне пытанняў. Яна нікому не здрадзіла.

Бо калі цяпер здрадзіць Украіне і ўкраінскаму народу, гэта значыць, што мы самім сабе здрадзім, бо пасля Украіны наступнымі будзем мы», — адзначыла Грыбаўскайце. Паводле яе слоў, гэта гістарычныя ўрокі, і асабліва добра іх ведае Меркель.

Грыбаўскайце заклікала падтрымаць Украіну усімі магчымымі сродкамі, неабходнымі для абароны — ня для наступу — свайго народа і тэрыторыі.

«Мы дапамагаем Украіне усімі магчымымі сродкамі», — адзначыла яна і дадала, што Літва заўсёды будзе аказваць падтрымку Украіне.

У сваю чаргу прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка адзначыў, што давярае Меркель.

«Хачу падтрымаць Далю Грыбаўскайце ў тым, што мы давяраем спадарыні Меркель. У нас працягваецца супрацоўніцтва, і мы вельмі цэнім яе намаганні адносна ўстанаўлення міру», — падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў7

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь і Расія дамовіліся па 107 са 110 пунктаў плана збліжэння на наступныя тры гады. Але самы важны падвіс15

«Рызыкаваць самалётам не хацелася». Чаму беларусы плацяць амаль 200 еўра за выбар даты перасячэння мяжы1

Трамп прапанаваў перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»44

У Інданезіі новы падвесны мост перакуліўся падчас урачыстага адкрыцця. Людзі ўпалі з вышыні1

«З паднятым кузавам працягнуў рух». У Рэчыцкім раёне грузавік пашкодзіў пуцеправод пры дзіўных абставінах

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў7

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць