Грамадства22

Кіраўнікі Руху «За Свабоду» правялі акцыю салідарнасці з кнігарняй «ЛогвінаЎ»

Старшыня арганізацыі Аляксандр Мілінкевіч і ягоныя намеснікі Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец наведалі кнігарню «ЛогвінаЎ» і набылі там беларускія дзіцячыя кнігі.

На набыццё кніг, аўдыёзапісаў казак і відэафільмаў было выдаткавана 4.2 млн рублёў. Кнігі і дыскі былі перададзеныя ў беларускамоўныя групы двух дзіцячых садкоў Цэнтральнага раёна Мінска.

«Самая галоўная зброя супраць пераследу незалежнага грамадства — гэта салідарнасць. Чым больш будзе салідарнасці, тым менш будзе рэпрэсій. І думаю, што ўлада вельмі баіцца свабоднага слова, свабоднага мыслення і ўвогуле незалежных ініцыятываў. Таму зараз вялікія праблемы ў прыватнага бізнесу. Улада хоча ўсё кантраляваць. Але як раз вольнае слова кантраляваць немагчыма. Беларусы мусяць падтрымліваць адзін аднаго. Калі будзе узаемная падтрымка, аўтарытарны рэжым не здолее падпарадкаваць вольныя грамадскія ініцыятывы», — адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Нагадаем, грамадства актыўна падключылася да збору сродкаў для выплаты велізарнага штрафу, які прысудзілі Логвінаву. Ужо сабрана болей за 10 тысяч даляраў.

Калегія па эканамічных справах Вярхоўнага суда разгледзела сёння скаргу выдаўца Ігара Логвінава і пакінула ў сіле рашэнне пра спагнанне з экс-уладальніка кнігарні «Логвінаў» штрафу ў памеры 5,4 млн. рублёў, а таксама канфіскацыі даходаў яго прадпрыемства за 2014 год у памеры 961 млн. рублёў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Краматорску колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па аўтобусах вырасла да 332

Гродзенская пенсіянерка схавала грошы і забыла куды. Міліцыянты ператрэслі яе кватэру4

Рубіа заявіў пра тупік у вайне паміж Расіяй і Украінай і адсутнасць перспектыў мірнага ўрэгулявання3

Шаман год збіраўся ў тур па Беларусі — цяпер канцэрты адмянілі без тлумачэнняў6

Паўднёвая Карэя адклікае пасла з Украіны6

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек2

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць