Грамадства22

Пракуратура абараніла правы састарэлай жанчыны, якая страціла кватэру па волі сядзелкі

Сродкамі пракурорскага нагляду адноўлены парушаныя правы састарэлай жыхаркі Магілёва.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, на падставе інфармацыі, атрыманай з упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бялыніцкага райвыканкама, пракуратурай Магілёва была праведзена праверка ў дачыненні да 84-гадовай жанчыны, якая жыве ў вёсцы Цехцін Бялыніцкага раёна.

Устаноўлена, што ў 2011 годзе яна заключыла з іншай жанчынай дагавор пажыццёвага ўтрымання з утрыманнем, які ва ўстаноўленым законам парадку быў натарыяльна засведчаны і зарэгістраваны. Згодна з дакументам, памочніца прыняла на сябе абавязацельствы ўтрымліваць пенсіянерку, якая, у сваю чаргу, перадала ёй ва ўласнасць аднапакаёвую кватэру ў Магілёве, і сядзелка зарэгістравала права ўласнасці на жыллё за сабой.

У студзені 2012 года памочніца са згоды падапечнай усялілася ў кватэру разам з мужам і двума малалетнімі дзецьмі і зарэгістравалася ў ёй. У адпаведнасці з дагаворам жанчына прыняла на сябе абавязацельствы па забеспячэнні пенсіянеркі жыллём шляхам захавання права пажыццёвага бязвыплатнага пражывання ў адчужаемай кватэры, забеспячэнні харчаваннем і аддзеннем, набыццём лекаў, аказаннем розных бытавых паслуг.

Аднак абавязацельствы свае не выконвала, не даглядала за падапечнай. Бабуля фактычна жыла ў бацькоўскім нядобраўпарадкаваным доме ў антысанітарных умовах у сельскай мясцовасці. Работнікі Цехцінскага сельсавета і мясцовыя жыхары прыносілі ёй прадукты харчавання і даглядалі за ёю. Пенсіянерка не мела грашовых сродкаў, прадуктаў харчавання, спала на халоднай печы з сабакамі. 

Пракурорам Магілёва быў заяўлены ў суд Ленінскага раёна горада іск аб скасаванні дагавора пажыццёвага ўтрымання з утрыманнем, а таксама аб высяленні «памочніцы» і членаў яе сям'і з магілёўскай кватэры без выдзялення іншага жылога памяшкання.

Іскавыя патрабаванні судом поўнасцю задаволеныя.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць