Меркаванні77

Дысідэнт Букоўскі: Ніхто, акрамя пуцінскага рэжыму, не здольны на расстрэл побач з Крамлём

Расійскі пісьменнік і дысідэнт Уладзімір Букоўскі лічыць, што забіты ў Маскве палітык Барыс Нямцоў быў апошнім сапраўдным лідэрам расійскай апазіцыі, які сапраўды працаваў супраць рэжыму Пуціна.

Расійскі пісьменнік і дысідэнт Уладзімір Букоўскі лічыць, што забойства Барыса Нямцова здзейснілі тыя, хто зусім не баяўся пакарання, бо гэта адбылося ў цэнтры Масквы пад прыцэламі камер. Пра гэта Букоўскі распавёў у каментары выданню «Гардон».

«Крэмль вырашыў прыбраць Барыса Нямцова напярэдадні антываеннага, антыкрызіснага маршу «Вясна», які планавалася правесці 1 сакавіка ў Маскве. Ніхто, акрамя пуцінскага рэжыму, не здольны на расстрэл побач з Крамлём, таму што гэта самае небяспечнае месца для злачынства. Там поўна камер відэаназірання, поўна спецслужбісцкіх штыкоў. Гэта значыць, забілі Барыса тыя, хто наогул не баяўся пакарання», - лічыць Букоўскі.

«Мэта адна: знішчыць апошняга сапраўднага лідара расійскай апазіцыі, які сапраўды працаваў супраць рэжыму. Крэмль жудасна баяўся маршу 1 сакавіка, адным з арганізатараў якога быў Нямцоў. За некалькі гадзін да забойства Барыс даў інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы», дзе выказаў здзіўленне, як нервова ўлада рэагуе на падрыхтоўку да маршу. Рэжым загнаў марш на самую ўскраіну Масквы, у раён Мар'іна, а ўсё адно баяўся. Нямцоў казаў: «Я дзіўлюся: улада літаральна трасецца ў істэрыцы ад нашага мерапрыемства», - адзначыў пісьменнік.

«Не сумняюся, што зараз пачнуць актыўна распаўсюджваць такую версію: маўляў, забойства спецыяльна справакавалі, каб падставіць Пуціна. Гэтую тэорыю будзе ўкараняць у свядомасць расейцаў КДБ, цяперашняе ФСБ. Для гэтага ў іх ёсць адмысловы аддзел па дэзінфармацыі — упраўленне «А». Гэта велізарная ўстанова, якая прафесійна займаецца стварэннем і распаўсюдам ілжывай інфармацыі. Калі ФСБ здзяйсняе забойства, упраўленне «А» праводзіць так званую аперацыю «Прыкрыццё»: запаўняюць СМІ самымі цынічнымі, дурацкімі і хлуслівымі версіямі. Так было і з забойствам Аляксандра Літвіненкі ў 2006 годзе. Што толькі гэбэшнікі ні прыдумалі! Маўляў, былы расійскі спецслужбістам, які ўцёк на Захад, сам сябе атруціў, каб насаліць Пуціну, ледзь не сам кульнуў чарку палонія-210, каб нашкодзіць Крамлю «, - лічыць Букоўскі.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць