Эканоміка66

Улады Беларусі рыхтуюцца да перамоў з МВФ

Падчас удзелу ў вясенняй сесіі Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка, якая пройдзе 17—18 красавіка ў Вашынгтоне, беларуская дэлегацыя прадставіць фонду «дарожную карту» па структурным рэфармаванні эканомікі.

Паводле інфармацыі БелаПАН, «дарожная карта» прадугледжвае перагляд механізмаў размеркавання фінансавых рэсурсаў у эканоміцы, трансфармацыю сектара дзяржпрадпрыемстваў, паэтапную адмену практыкі рэгулявання цэн і ўмацаванне сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва. 

Рэфармаванне сістэмы размеркавання фінансавых рэсурсаў, у прыватнасці, прадугледжвае паэтапную адмову ад дырэктыўнага крэдытавання эканомікі. Рэалізаваць гэту меру плануецца шляхам уключэння ў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады мэтавых паказчыкаў па скарачэнні аб`ёмаў фінансавання дзяржаўных праграм за кошт крэдытнага канала. 

«Дарожная карта» прадугледжвае стварэнне стымулаў для павышэння эфектыўнасці і росту прадукцыйнасці працы дзяржаўных прадпрыемстваў за кошт скарачэння аб`ёмаў дзяржпадтрымкі. 

Трансфармацыя дзяржсектара прадугледжвае рэструктурызацыю буйных прадпрыемстваў і прыватызацыю малых і сярэдніх суб`ектаў дзяржаўнай формы ўласнасці, якія працуюць у сферы паслуг.

Адначасова з гэтым плануецца рэалізаваць меры па паэтапнай адмене практыкі рэгулявання цэн, паступовае павышэнне ўзроўню тарыфаў на жыллёва-камунальныя і транспартныя паслугі. 

Праграма рэформ, якую ўлады маюць намер абмеркаваць з прадстаўнікамі МВФ, таксама ўключае ў сябе меры па сацыяльнай абароне насельніцтва. Гаворка, у прыватнасці, ідзе аб павелічэнні памеру дапамогі па беспрацоўі да ўзроўню мінімальнай заработной платы. 

Нагадаем, падчас сакавіцкага візіту місіі МВФ беларускія ўлады выказалі зацікаўленасць у новай крэдытнай праграме з фондам. Кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Дэвід Хофман заявіў, што такая праграма магчымая ў выпадку гатоўнасці беларускага кіраўніцтва пайсці на глыбокія структурныя рэформы ў эканоміцы. 

«Для новай праграмы з МВФ па-ранейшаму патрабуецца сур`ёзны намер, выказаны на самым высокім узроўні, рэалізаваць комплексны пакет глыбокіх структурных рэформ і паслядоўнай макраэканамічнай палітыкі, які мог бы быць падтрыманы выканаўчым саветам МВФ», — сказаў Хофман. 

Кіраўнік місіі фонду падкрэсліў, што пакет мер павінен уключаць у поўнай меры гібкі абменны курс, жорсткую макраэканамічную палітыку і смелыя структурныя рэформы з канцэнтрацыяй асноўных намаганняў на пачатковым этапе. 

«Калі ўлады змогуць прадэманстраваць сваю гатоўнасць да такіх рашучых змяненняў у сваёй эканамічнай палітыцы, МВФ гатовы пачаць працаваць над новай праграмай, — запэўніў Хофман.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць