У Гомелі 9 мая прыкладна ў 19.00 на асфальце пад пешаходным мостам, які злучае мікрараёны Стары Аэрадром і Сельмашаўскі, была знойдзена траўмаваная 22-гадовая студэнтка адной з ВНУ.
Як паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама, паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчына скінулася з моста, спрабуючы ўчыніць суіцыд. Пацярпелая з дыягназам «спалучаная траўма» дастаўлена ў рэанімацыю.
Праваахоўныя органы праводзяць праверку па гэтым факце.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары