Грамадства

«Чарнобыльскі шлях» збочыць на Бангалор

— У любым выпадку гэта лепш, чым несанкцыянаваная акцыя, -- кажа намеснік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч

Мінгарвыканкам даў дазвол на правядзенне «Чарнобыльскага шляху-2006», аднак запатрабаваў ад арганізатараў змяніць яго маршрут. Прадстаўнікі дэмакратычных сіл пагадзіліся. Шэсце павінна прайсці ад Акадэміі Навук да плошчы Бангалор, хаця ў заяўцы да гарадскіх улад арганізатары мітынгу прасілі дазволу сабрацца на Кастрычніцкай плошчы.

— У любым выпадку гэта лепш, чым несанкцыянаваная акцыя, -- кажа намеснік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч, які асабіста падаваў заяўку ў Мінгарвыканкам. – Нават калі б нам увогуле забаранілі шэсце, акцыя ўсё роўна адбылася б. Лепш зрабіць гэта легальна. Нам патлумачылі, што збірацца на Кастрычніцкай плошчы нельга таму, што побач знаходзіцца рэзідэнцыя кіраўніка краіны. Весці дыскусію з чыноўнікамі было бессэнсоўна: зразумела, што гэтае рашэнне ім было спушчана зверху.

Віктар Івашкевіч запэўніў, што фармат самога шэсця захаваецца, а паколькі не ўсе жадаючыя прыняць у ім удзел могуць ведаць пра змены маршрута, з гарадскімі ўладамі была дасягнута дамоўленасць: міліцыя будзе інфармаваць пра новае месца збору тых людзей, якія прыйдуць 26 красавіка на Кастрычніцкую плошчу, і не будзе перашкаджаць ім рухацца да Акадэміі Навук.

Між тым начальнік ГУУС Мінска Аляксандр Найдзенка ў інтэрв’ю «Інтэрфаксу» сёння адзначыў, што збіраецца рэкамендаваць арганізатарам акцыі «Чарнобыльскі шлях» правесці мерапрыемства непасрэдна ў чарнобыльскай зоне. «Няхай паедуць у Брагін, Хойнікі, Нароўлю і там правядуць і шэсце, і мітынг, гэта будзе мець больш шырокі і грамадскі, і палітычны рэзананс, чым парушэнне грамадскага парадку ў цэнтры Мінска», -- сказаў ён. Ён таксама падкрэсліў, што ў тым выпадку, калі «парадак у горадзе будзе парушаны, то арганізатары дадзенага мерапрыемства будуць прыцягнуты да адказнасці».

Анастасiя Зелянкова, «Салідарнасьць»

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях28

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Хутка людзі змогуць размнажацца без сэксу. Больш за тое — нават без цяжарнасці і традыцыйных бацькоў12

Расійскі футбаліст памяняў грамадзянства, каб згуляць на чэмпіянаце свету. Але не фартанула

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

У ЗША пачалі публікаваць рассакрэчаныя дакументы пра НЛА2

Зборная Украіны ўпершыню за 20 гадоў выйшла ў хакейную эліту свету

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным у Крамлі «паўтара пытання»5

Тры турысты загінулі ў Інданезіі падчас вывяржэння вулкана, 20 прапалі без вестак

Калі пакеты для ўпакоўкі ў краме бясплатныя, то іх можна браць у любой колькасці? Тлумачыць юрыст2

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях28

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць