Рыхтуйцеся дзякаваць часцінкам Ti2Cu за надзейныя самалёты і штучныя сэрцы.

Нямецка-амерыканская група навукоўцаў прадставіла металічны сплаў з эфектам памяці і надзвычай доўгай трываласцю без эфекту стомленасці, піша BBC са спасылкай на артыкул у часопісе Science.
Дэталь з новага сплаву нікеля, тытану і медзі можа змяніць форму пад 10 млн раз і не зламацца ад гэтага. Звычайныя сплавы з эфектам памяці вытрымліваюць у сотні і тысячы раз менш змен формы.
Сплавы з эфектам памяці пры нагрэве аднаўляюць пачатковую форму, калі былі дэфармаваныя ў халодным стане. Дэталі з такіх сплаваў выкарыстоўваюцца, напрыклад, пры хірургічных аперацыях: напрыклад, стэнты (сетчатыя трубкі) з такіх сплаваў могуць быць уведзеныя ў крывяносныя сасуды і там расшырыцца разам з сасудам.
Звычайна ў такіх сплавах крышталічная рашотка аднаўляе форму праз механічнае напружанне, што ўтвараецца пры дэфармацыі. Праз асаблівы працэс крышталізацыі сплаву з прымессю Ti2Cu атамы размяшчаюцца так, што маюць дзве стабільныя канфігурацыі — і могуць зноў і зноў між імі «пераключацца» пры зняцці нагрузкі альбо пры нагрэве.
У прыватнасці, пласцінка плошчай у 1 см² і таўшчынёй менш за 1 мм вытрымала 10 млн «пераключэнняў». «Нястомны» сплаў трымаў навукоўцаў за эксперыментам тыднямі.
З такога сплаву можна вырабляць «кантраляваныя паверхні» для самалётаў, сонечных батарэй ці пратэзаў сэрца, а тое і кампрэсары для лядоўняў.
-
Амерыканскія ўлады хочуць выпрабаваць на мяжы нябачны «цеплавы прамень», ад якога чалавеку здаецца, што ён гарыць
-
Нобелеўскі лаўрэат чакае з'яўлення штучнага інтэлекту чалавечага ўзроўню ўжо праз два-тры гады. Што зможа разумная тэхніка?
-
У РНР знайшлі крытычныя дзіркі. Пад пагрозай 70 працэнтаў сайтаў
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары