Эканоміка4646

Рабочым завода металаканструкцый у Маладзечне пасля спынення імі работы выплацілі 100% заробку, на прадпрыемстве пабываў Шапіра

Пра гэта паведаміў «Нашай Ніве» адзін з рабочых, што бралі ўдзел у пратэсце.

8 чэрвеня работнікі маладзечанскага завода металаканструкцый адмовіліся выходзіць на работу. Яны патрабавалі выплаціць запазычанасці па заробках.

На заводзе працуюць 1130 чалавек. Людзі не мелі чым плаціць камунальныя плацяжы і за садкі дзецям.

Рабочыя знялі сустрэчу з кіраўніцтвам прадпрыемства на відэа. Менеджары паабяцалі разлічыцца да канца тыдня толькі з часткай пазыкаў.

«Перспектыва нулявая, — шчыра прызнала на сустрэчы кіраўніцтва. — [Нашай прадукцыі] не хочуць у Расіі. Захоўвайце грошы, якія атрымаеце, толькі на ежу», — сумленна папярэдзілі менеджары.

«Вы яшчэ атрымаеце адзін заробак у ліпені. Напэўна, прыйдзе новае кіраўніцтва і разруліць», — разводзяць рукамі яны. А працаваць — «справа сумлення кожнага з вас». Гэткая заява выклікала рогат рабочых.

«А калі вы зараз не пойдзеце працаваць, то зарплаты не будзе ўвогуле», — засцераглі менеджары.

Кіраўнікі прадпрыемства звязваюць надзеі з будоўляй шахтаў будучага «Слаўкалія». Аднак многія праекты замарожаныя ў сувязі з абвалам расійскай эканомікі ў выніку санкцый за агрэсію ва Украіне.

«Людзі да таго дажыліся, што хлеба няма за што купіць! Паўгода ўжо во дзе сядзім! Увайдзіце ў наша становішча!» — сказаў адзін немалады рабочы. 

P.S. Пазней нам прыйшла інфармацыя, што на прадпрыемства прыязджаў старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра. Пад яго прыезд рабочым выплацілі і рэшту запазычанасці.

Каментары46

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць