Улада2525

Першае інтэрв'ю кандыдаткі ў прэзідэнты: «Кім я працую? Сёння складаны дзень, я адкажу заўтра»

З кожным днём павялічваецца колькасць ахвотных паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Вечарам 16 ліпеня свае дакументы ў ЦВК аднеслі дзве малавядомыя кандыдаткі, Жанна Раманоўская і Ірына Першына.

У любой краіне кандыдаты ў прэзідэнты пераследуюць пэўныя мэты. Нехта хоча перамагчы, іншыя гатовыя проста «засвяціцца» сярод палітыкаў. Такія кандыдаты-фрыкі перадусім зацікаўленыя ва ўвазе да сваёй асобы.

«Наша Ніва» паспрабавала зразумець матывы, якімі кіравалася Жанна Раманоўская, калі вылучалася ў прэзідэнты. Прыводзім падрадкоўнік размовы з кандыдаткай.

* * *

«НН»: Добры дзень, спадарыня Жанна. Гэта з газеты «Наша Ніва» вас турбуюць. Ці магчыма вам задаць некалькі пытанняў?

Жанна Раманоўская: Можна не сёння, бо мне трэба сёе-тое падкарэктаваць?… (смяецца)

«НН»: У плане? Вы збіраецеся нешта ў сваёй праграме карэктаваць?

ЖР: Не-не. Проста на дадзены момант я… ну не тое што… Увогуле, я занятая. Я працую зараз. Калі вас задавальняе, я з вамі паразмаўляю, але не сёння.

«НН»: Усё ж існуе грамадскі інтарэс, таму, можа, на некалькі пытанняў вы б адказалі зараз? А астатнюю частку ў пятніцу ці ў суботу, калі вам будзе зручна.

ЖР: Прабачце, як вас клічуць?

«НН»: Ягор.

ЖР: Ягор? Я з вамі па-руску размаўляю. Я ў жыцці па-руску, але па-беларуску разумею. Проста я не настроена зараз размаўляць. Я цяпер сяджу і працую.

«НН»: Для нашых чытачоў цікава, як вы ставіцеся да канфлікта на Данбасе. Гэта Украіна ці не? Проста адзін сказ.

ЖР: Ягор, давайце я запішу ваш нумар, у мяне ён вызначыўся, і мы з вамі паразмаўляем пасля.

«НН»: Вы ж збіраецеся змагацца за першую пасаду кіраўніка краіны! Я думаю, гэта вы перадусім зацікаўленыя ў тым, каб вашыя…

ЖР: Я проста зараз працую ў іншым накірунку.

«НН»: Можа, вы патлумачыце хаця б, кім вы працуеце? Бо гэтая інфармацыя таксама нікому невядомая і незразумелая.

ЖР: Дык не, я адкажу на вашыя пытанні. Можна не сёння? Я разумею, што ў вас там, але…

«НН»: Вы балатуецеся ў прэзідэнты і не можаце адказаць, кім працуеце. Гэта ж анекдот!

ЖР: У мяне сёння вельмі складаны дзень…

«НН»: Вы кім працуеце па жыцці?

ЖР: Ягор, вы мяне пачулі?

«НН»: Я не разумею. Вы не можаце адказаць, кім вы працуеце, і вы ідзяце ў прэзідэнты?

ЖР: Ягор, вы мяне не чуеце, так? У мяне сёння вельмі складаны дзень.

«НН»: Вы настаўніца ці не?

ЖР: Настаўніца.

«НН»: Вы настаўніца чаго?

ЖР: Вы хочаце мяне раскруціць? (смяецца) Я не хачу, каб гэта было з бухты-барахты. Нейкія абрыўкі кантэкста…

«НН»: Вы падтрымліваеце палітыку Аляксандра Лукашэнкі ці выступаеце супраць?

ЖР: Я адкажу заўтра.

* * *

Сваю «праграму» Жанна Раманоўская агучыла ў роліку, выстаўленым на Ю'Тубе.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць