Грамадства

Прэмію «Цайт» сёлета атрымаюць «Ежедневник» і «Газета Слонімская»

Два недзяржаўныя беларускія выданьні — рэгіянальная штотыднёвая «Газета Слонімская» і электронная газэта «Ежедневник» — атрымаюць сёлета ўзнагароду «Свабодная прэса Ўсходняй Эўропы», вядомую таксама як «прэмія «Цайт».

Два недзяржаўныя беларускія выданьні — рэгіянальная штотыднёвая «Газета Слонімская» і электронная газэта «Ежедневник» — атрымаюць сёлета ўзнагароду «Свабодная прэса Ўсходняй Эўропы», вядомую таксама як «прэмія «Цайт». Штогод яе ўручаюць прадстаўнікам незалежнай прэсы фонд Эбэлін і Герда Буцэрыюса (фонд Zeit) і фонд «Свабоднае слова».

Пра гэта паведамляецца ў лісьце на імя старшыні ГА «БАЖ» Жанны Літвіной ад кіраўніка праграмы фонду Zeit Фраўке Хаман. Цырымонія ўручэньня ўзнагарод адбудзецца 19 траўня.

Акрамя беларускіх СМІ, прэмію атрымалі маскоўская газэта «The New Times», заходне‑сібірскае выданне «Мой город без цензуры», расейскія журналісткі Вікторыя Іўлева і Алена Ларыёнава і супрацоўнік азэрбайджанскай газэты «Зеркало» Рауф Мікадыраў.

Паводле: Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Каментары

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?12

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV двойчы тэлефанаваў у банк, яму не верылі і клалі слухаўку4

Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў7

«Ужыў у сацсетках слова «калхазан». За што маглі асудзіць былога маладафронтаўца Яўгена Скочку3

Учора ў Бабруйскім раёне назіраўся буйны пылавы віхор ВІДЭА2

Расійскія вярбоўшчыкі завабліваюць на вайну вакансіямі ў Беларусі13

У Гомелі 9‑гадовыя хлопчыкі вырашылі праверыць, як гарыць антысептык. Адзін з іх шпіталізаваны3

«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі12

«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1

Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?12

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць