Выпускніка ліцэя за наркотыкі арыштавалі на вачах у навучэнцаў ВІДЭА
У Гродне гарадская пракуратура і Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта 28 ліпеня публічна ўзялі пад варту нядаўняга выпускніка Гродзенскага прафесійнага будаўнічага ліцэя №1. 18-гадовага хлопца арыштавалі на вачах педагагічнага калектыву і навучэнцаў ліцэя — з прафілактычнымі мэтамі.
На маладога чалавека пачалі крымінальную справу за незаконнае набыццё і захоўванне без мэты збыту асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Пра гэта на тэлеканале «Беларусь 1» паведаміў намеснік пракурора Гродна Дзмітрый Антановіч:
«Былы іх выпускнік незаконна набыў і захоўваў пры сабе псіхатропныя рэчывы (спайс), быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. У яго забралі гэтае рэчыва».
Праваахоўнікі ўлічылі абставіны зробленага і адмоўную характарыстыку хлопца. Таму было прынятае рашэнне ўзяць яго пад варту.
Дарэчы, у Гродзенскім будаўнічым ліцэі №1 ужо другі раз публічна арыштоўваюць навучэнца.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары