Улада44

У Мінабароны не кажуць, ці дзяжурнае звяно расійскіх Су-27 яшчэ знаходзіцца ў Баранавічах

Начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў не даў БелаПАН пэўнага адказу на пытанне, ці знаходзіцца дагэтуль на аэрадроме 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах дзяжурнае звяно расійскіх знішчальнікаў Су-27. 

Сёння ў сумесным інтэрв'ю «Еўрарадыё», «Радыё Свабода» і парталу tut.by прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Я не ведаю, нясуць яны цяпер дзяжурства ці не. Па-мойму, яны адбылі сёння. Самалётаў расійскіх у нас тут няма». 

«Расійскіх авіяцыйных часцей на тэрыторыі Беларусі няма, — заявіў БелаПАН Уладзімір Макараў. — Перыядычна ў адпаведнасці з пагадненнем аб стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА выконваюцца сумесныя мерапрыемствы па ахове паветранай прасторы Саюзнай дзяржавы». 

Пры гэтым крыху раней у камандаванні Ваенна-паветраных сіл і войск проціпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі агенцтву неафіцыйна заявілі, што дзяжурнае звяно расійскіх знішчальнікаў па-ранейшаму знаходзіцца на аэрадроме ў Баранавічах. 

Нагадаем, звяно з чатырох расійскіх знішчальнікаў Су-27П 159-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка 105-й гвардзейскай змешанай авіяцыйнай дывізіі 1-га камандавання ВПС і СПА Заходняй ваеннай акругі РФ пераляцела на аэрадром у Баранавічах 8 снежня 2013 года. Разам з лётным складам бортам Іл-76 сюды прыбыў і тэхнічны персанал. І лётчыкі, і тэхнікі былі размешчаныя ў Баранавічах. Праз два дні расійскія лётчыкі заступілі на сумеснае з беларусамі баявое дзяжурства па ахове паветраных межаў Саюзнай дзяржавы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць