Усяго патроху22

Менск застанецца бяз хат

Неўзабаве з аблічча Менску можа знікнуць амаль уся драўляная забудова.

Неўзабаве з аблічча Менску можа знікнуць амаль уся драўляная забудова.

«Цяпер у Менску разглядаецца новы генплян разьвіцьця гораду, — расказаў учора журналістам старшыня камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму Віктар Нікіцін. — У папярэднім генпляне, прынятым у 2003 годзе, мы пакідалі 12‑15 адсоткаў індывідуальнай сядзібнай забудовы ў межах гораду. У новым пляне разьвіцьця застанецца толькі 3‑4 адсоткі. Але гэта будзе жыльлё высокага ўзроўню з сваёй інфраструктурай.

Ужо дакладна вядома, што зьнясуць вёску Дружбу

на ўезьдзе ў горад з боку Берасьця, праца бульдазэрыстам знойдзецца ў пасёлку трактарабудаўнікоў
у Партызанскім раёне, зьнікнуць адна‑двухпавярховыя пабудовы на вуліцах Арлоўскай
, Усходняй. У гэтых месцах зьявяцца сучасныя жылыя раёны, да будаўніцтва якіх будуць прыцягнутыя інвэстары.

«Горад бярэ на сябе абавязальніцтва зьнесьці старыя дамы, даць людзям жытло і толькі пасьля пусьціць на гэтую тэрыторыю інвэстара, — тлумачыць Віктар Нікіцін. — Але інвэстар павінен будзе кампэнсаваць выдаткі гораду. Гэта агульнасусьветная практыка.

Відавочна, што галоўная праблема, зь якой сутыкнуцца архітэктары, — адсяленьне жыхароў. На скрыжаваньні праспэкту Дзяржынскага і вуліцы Шчорса

, дзе цяпер будуецца мэтро «Грушаўка», плянавалі зьнесьці дамы яшчэ летась у верасьні. Аднак прапанаваныя варыянты перасяленьня жыхароў не задаволілі. Людзі судзяцца, а дамы як стаялі, так і стаяць.

У сельгаспасёлку

Савецкага раёну дзясяткі катэджаў у два‑тры паверхі. Наўрад ці іх жыхары захочуць прамяняць сваё жыльлё на кватэру тыповых спажывецкіх якасьцяў у панэльным шматпавярховіку дзе‑небудзь на ўскраіне Менску.

«У будучыні канфліктаў быць ня мусіць, — упэўнены начальнік упраўленьня жыльлёвай палітыкі Менгарвыканкаму Мікалай Ком. — Цяпер распрацоўваецца праект нарматыўна‑прававога акту, які ў поўнай меры забясьпечыць гарантыі й правы грамадзян пры адбіраньні зямельных участкаў і зносе дамоў. Жыльлё будзе ўзычацца памерам ня меншым за займанае. У іншым выпадку прадугледжаная кампэнсацыя.

Паводле: Мікалай Градзюшка, «Рэспублiка»

Глядзі яшчэ:
Грушаўскія хаты сталі мэтрабуду ўпоперак горла

Каментары2

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага59

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць