Еўрасаюз, «верагодна, прыпыніць дзеянне санкцый супраць Беларусі». Пра гэта заявіла кіраўнік МЗС Харватыі Вясна Пусіч па прыбыцці на планавую сустрэчу міністраў замежных спраў супольнасці.

Польшча не будзе «цвёрда пярэчыць» адмене еўрапейскіх санкцый у дачыненні да Беларусі, аднак рашэнні па гэтым пытанні будуць залежаць ад аналізу прэзідэнцкіх выбараў у гэтай краіне, паведаміў журналістам у Люксембургу кіраўнік МЗС Польшчы Гжэгаж Схетына.
«Гэта тэма, якая будзе вяртацца. Будуць прапановы аб скарачэнні або адмене санкцый, і мы маем намер аб гэтым размаўляць», — сказаў ён.
На думку міністра, выбары ў Беларусі ў гэтым годзе прайшлі значна спакайней, чым пяць гадоў таму.
«Пакуль мы хочам паназіраць за ўсім выбарчым працэсам. Гэта выклік і адкрытае пытанне», — дадаў ён.
Каментары