Улада2424

Караткевіч: Абскардзіўшы вынікі выбараў, мы ўвайшлі ў гісторыю як паслядоўныя людзі

16 кастрычніка Цэнтравыбаркам адмовіўся задаволіць скаргу кандыдаткі ў прэзыдэнты Тацяны Караткевіч. У скарзе кандыдатка на падставе шматлікіх парушэньняў заканадаўства патрабавала прызнаць вынікі галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах несапраўднымі па ўсёй краіне.

У інтэрвію Свабодзе Тацяна Караткевіч сказала, што, нягледзячы на фармальнасьць скаргі і прадказальнасьць рашэньня ЦВК, такім крокам яна і яе каманда ўвайшлі ў гісторыю.

— Ці ёсьць нейкая пэрспэктыва аспрэчваць вынікі выбараў далей? Што вы будзеце рабіць пасьля адмовы ЦВК?

— Паводле беларускага заканадаўства мы ня можам больш нічога зрабіць. Мы зрабілі той крок, які абяцалі выканаць. Гэта гістарычны крок. Мы заўсёды адстойваем законнасьць і адкрытасьць, таму і падавалі скаргу, у якой прадставілі ўсе дакумэнты пра тое, як насамрэч праходзілі выбары, зафіксавалі факты, якія адзначылі нашы назіральнікі. Гэта было вельмі важна. А далей — крок наперад. Мы ня будзем засяроджвацца на афіцыйных выніках гэтай кампаніі. У нас наперадзе парлямэнцкая кампанія, стварэньне адзінага сьпісу і агульнанацыянальны форум «За мірныя перамены».

— Ці быў спадзеў, што рашэньне можа быць на вашу карысьць?

— Спадзеву на тое, што ЦВК вынесе іншае рашэньне, у нас не было. Сёньня ва ўладнай сыстэмы была магчымасьць скарэктаваць сваю палітыку, але пакуль што яна застаецца на сваім месцы. Але мы мелі магчымасьць працаваць, дамагацца сваіх мэтаў, дзякуючы сваёй стратэгіі і тактыцы.

— Ці можна казаць, што скарга ў такім разе — фармальны крок?

— З аднаго боку, гэта фармальнасьць. Але нам трэба было падаць гэтую скаргу і выказаць тое, што мы хацелі. Менавіта такія крокі застаюцца ў гісторыі. Самае галоўнае — быць пасьлядоўнымі. Я лічу, што мы ўваходзім у гісторыю пасьлядоўнымі крокамі, адзначаем сябе як людзей з пазыцыяй.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць