Свет44

Прэм'ер Чарнагорыі: Пратэсты ў краіне падтрымлівае Расія, каб сарваць уступленне ў НАТА

«Няма больш ніякіх сумневаў пасля двух паведамленняў расійскага Міністэрства замежных спраў, што расійская палітыка знаходзіцца на баку арганізатараў пратэстаў», — заявіў Джуканавіч у інтэрв'ю тэлебачанню Босніі.

На яго думку, Расія хоча спыніць на шляху ў НАТА не толькі Чарнагорыю, але і ўвесь балканскі рэгіён.

«Прыпыненне працэсу пашырэння НАТА на Балканах з'яўляецца афіцыйнай мэтай расійскай дзяржаўнай палітыкі, і таму сёння мы павінны прама заключыць, што арганізатары пратэстаў у Чарнагорыі маюць вельмі моцныя апорныя пункты ў пэўных палітычных цэнтрах, у пэўных цэнтрах эканомікі і бяспекі і ў іншага роду цэнтрах за межамі Чарнагорыі», — сказаў Джуканавіч.

Апазіцыйныя сілы арганізавалі ў Падгорыцы, сталіцы Чарнагорыі, некалькі акцый пратэсту з патрабаваннем адстаўкі ўрада Міла Джукановича. Апазіцыянеры крытыкуюць стан эканомікі ў краіне, а таксама планы ўступлення краіны ў НАТА. Яны паставілі намётавы лагер ля будынка парламента. Ён прастаяў тры тыдні, пасля чаго паліцыя яго знесла.

У дэманстрацыях бралі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Апазіцыйныя партыі назвалі сваю кааліцыю Дэмакратычны фронт.

Наступны мітынг чарнагорскай апазіцыі прызначаны на суботу.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 1

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць