Навука і тэхналогіі66

Памёр экс-прэзідэнт Акадэміі навук Мікалай Барысевіч

25 кастрычніка на 93-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі навуковец Мікалай Аляксандравіч Барысевіч, паведамілі ў прэс-службе НАН Беларусі.

Мікалай Барысевіч — вядомы вучоны і арганізатар навукі ў галіне оптыкі і спектраскапіі, лазернай фізікі і інфрачырвонай тэхнікі, акадэмік АН СССР (з 1991 г. — Расійскай акадэміі навук), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар і ўладальнік шматлікіх узнагарод і прэмій.

На працягу 18 гадоў — з 1969 па 1987 гады — Мікалай Аляксандравіч займаў пасаду Прэзідэнта Акадэміі навук БССР.

З імем Мікалая Барысевіча звязана бурнае развіццё ў БССР фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, хіміі, навук аб Зямлі, фотабіялогіі і іншых навук. Ён быў ініцыятарам стварэння ў АН БССР канструктарскіх бюро, доследна-прамысловых вытворчасцей, рэгіянальных навуковых цэнтраў, развіцця работ па абароннай тэматыцы.

Акадэмік Барысевіч зрабіў прыкметны ўнёсак у развіццё оптыкі, спектраскапіі і іх дадаткаў. Ён аўтар навуковага адкрыцця і больш за 600 навуковых прац. За выдатныя навуковыя дасягненні Мікалаю Аляксандравічу прысуджана Ленінская прэмія, Дзяржаўныя прэміі СССР і Рэспублікі Беларусь. Ім падрыхтавана больш за 30 кандыдатаў навук, 12 яго вучняў — дактары навук, сярод іх 3 акадэмікі і член-карэспандэнт.

Развітанне з акадэмікам Мікалаем Барысевічам будзе арганізавана 28 кастрычніка з 11.00 да 13.00 у будынку Прэзідыума НАН Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 66).

Грамадзянская паніхіда адбудзецца 28 кастрычніка ў 12.30.

Каментары6

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць