Свет

Збеглы прэзідэнт Емена вярнуўся ў краіну

Прэзідэнт Емена Абд Рабу Мансур Хадзі, які знаходзіўся ў выгнанні ў Саудаўскай Аравіі, вярнуўся ў краіну.

Як паведамляюць ўрадавыя СМІ, цяпер прэзідэнт знаходзіцца ў Адэне, адкуль, як адзначаецца, «будзе кантраляваць наступ на правінцыю Таіз», якую занялі паўстанцы.

У верасні прэзідэнт ужо вяртаўся ў краіну, але затым зноў яе пакінуў.

У канцы сакавіка Абд Рабу Мансур Хадзі вымушаны быў збегчы з краіны падчас наступу паўстанцаў-хусітаў.

Услед за гэтым Саудаўская Аравія і яе саюзнікі з краін Персідскага заліва пачалі бамбардзіроўкі пазіцый хусітаў.

У ліпені праўрадавыя сілы пры падтрымцы наземных сіл кааліцыі выціснулі хусітаў і лаяльныя былому прэзідэнту Алі Абдала Салех войскі з Адэна.

Улады Емена і іх саюзнікі абвінавачваюць хусітаў у тым, што яны дзейнічаюць пры падтрымцы Ірана, аднак паўстанцы гэта адмаўляюць.

Па дадзеных ААН, за час канфлікту ў Емене загінула больш за чатыры тысячы чалавек, больш за палову з іх — мірныя жыхары. Каля 1,4 млн грамадзян краіны былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры29

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?2

Самы дарагі дом у сакавіку набылі ў элітным пасёлку пад Мінскам1

Трамп на сустрэчы з Рутэ паставіць пытанне пра выхад ЗША з НАТА21

Магілёў — горад красовак, а Брэст — сталіца «леапарда». «Мегатоп» склаў абутковую карту Беларусі3

Амерыканскую дэлегацыю на перамовах з Іранам узначаліць Джэй Дзі Вэнс2

«Зло і вар’яцтва». MAGA-актывісты сталі патрабаваць адстаўкі Трампа за здраду ідэі «Амерыка перш за ўсё»16

«Папярэднічаў працяглы канфлікт». Следчыя расказалі падрабязнасці пра забойства падлетка ў гомельскім каледжы3

Адну з мінскіх паліклінік затапіла гарачай вадой

У Мінску неадэкватны мужчына разграміў дзіцячы сад4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры29

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць