Свет1010

«Коммерсант»: Выбуховая прылада на борце А321 была аналагічная тым, што і ў тэрактах у Маскве ў 1999

Прылада бомбы, якую маглі выкарыстоўваць баевікі для ажыццяўлення тэракту на борце расійскага самалёта Airbus A321 ў Егіпце, аналагічна тым выбуховым прыладам, якія выкарыстоўваліся для выбухаў у жылых дамах у Маскве ў 1999 годзе, піша газета «Коммерсант».

Напярэдадні часопіс тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Dabiq апублікаваў фота бомбы, якую, па сцвярджэнні баевікоў, выкарыстоўвалі для выбуху на борце А321. Яна ўяўляе сабой алюмініевую банку з-пад напою Schweppes, у якую акрамя выбухоўкі былі змешчаныя электрадэтанатар і пераключальнік.

Зараз фатаграфію вывучаюць спецыялісты ФСБ. Эксперт-выбухатэхнікі распавёў «Коммерсанту», што баевікі выкарыстоўвалі «стандартны электрадэтанатар савецкага ўзору» і звычайны кітайскі электровыключальнік для бытавых прыбораў з прымацаваным да яго ізастужкай таймерам. Усе гэтыя прадметы знаходзяцца ў свабодным продажы і адносяцца да элементарнай электронікі.

Газета адзначае, што аналагічныя выбуховыя прылады з алюмініевых слоікаў з выбухоўкай актыўна ўжываліся баевікамі падчас канфліктаў на Паўночным Каўказе. Крыніцы выдання таксама сцвярджаюць, што па механізме працы бомба ідэнтычная тым, якія былі выкарыстаныя пры падрывах жылых дамоў на вуліцы Гур'янава і Кашырскай шашы ў Маскве ў верасні 1999 года. Тады загінулі 230 чалавек, арганізатарамі тэрактаў былі Хатаб і яго саўдзельнікі..

Каментары10

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё4

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць