Грамадства2121

Масавыя ператрусы ў журналістаў радыё «Рацыя», «Белсату», «Эўрарадыё»

Сёньня між 8-й і 9-й гадзінамі ранку КДБ уварвалася на кватэры ўсіх журналістаў і аўтараў, якія працавалі ў Беларусі для тэлеканалу «Белсат». Ім ставяць абвінавачваньні ў зьнявазе прэзыдэнта Лукашэнкі. У той самы час адбыліся ператрусы ў журналістаў радыё «Рацыя», Эўрарадыё ў Менску і рэгіёнах.

Сёньня між 8-й і 9-й гадзінамі ранку КДБ уварвалася на кватэры ўсіх журналістаў і аўтараў, якія працавалі ў Беларусі для тэлеканалу «Белсат».Ім ставяць абвінавачваньні ў зьнявазе прэзыдэнта Лукашэнкі. У той самы час адбыліся ператрусы ў журналістаў радыё «Рацыя», Эўрапейскага радыё для Беларусі ў Менску, Гомелі, Віцебску, Берасьці, Бабруйску, Бярозе, Горадні, Магілёве, Пінску.

Сёньня між 8-й і 9-й гадзінамі ранку КДБ уварвалася на кватэры ўсіх журналістаў і аўтараў, якія працавалі ў Беларусі для тэлеканалу «Белсат». Большасьць зь іх затрыманыя. Ім ставяць абвінавачваньні ў зьнявазе прэзыдэнта Лукашэнкі. Пра гэта паведаміў інтэрнэт-выданьню gazeta.pl шэф рэдакцыі інфармацыйных праграмаў «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі. Пры ператрусаў затрымлівалі ўсіх тых, хто прыходзіў у кватэры ў гэты час. Каля 20 аўтараў «Белсату» не выходзяць на сувязь на гэты момант, -- кажа Дзікавіцкі.

Як паведаміў супрацоўнік рэдакцыі радыё «Рацыя», недзе а 8.30 да кватэры, у якой жыве супрацоўнік радыё, прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны стаяць на лесьвічнай пляцоўкі ля дзьвярэй кватэры і затрымліваюць усіх, хто ідзе да дзьвярэй. Затрыманы журналіст Барыс Гарэцкі. Затрыманы журналіст агенцтва БелаПАН, які паехаў на месца высьвятляць падзеі, Аляксандар Янусік.

12:50 З кватэры, які здымае супрацоўнік Радыё Рацыя, выносяць усю тэхніку: кампутары, вінчэстары (усяго чатыры сыстэмныя блёкі, адзін ноўтбук, візітніцы), дыктафоны, грузяць у «Газэль» людзі ў цывільным.

Журналістку Юлю Коцкую -- яна была адзіная на згаданай кватэры -- вязуць на допыт у КДБ па справе аўтараў сатырычных мультфільмаў Мініча, Марозава, Абозава.

Барыса Гарэцкага і журналіста БелаПАН Аляксандра Янусіка.

***

Таксама, як паведамляе БАЖ, супрацоўнікі спэцслужбаў прыйшлі ў кватэру гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца. Паводле папярэдніх зьвестак, падобная ж сітуацыя ў Берасьці, Віцебску (Алена Сьцяпанава), і Горадні, дзе прадстаўнікі спецслужбаў таксама спрабуюць трапіць у прыватныя памяшканні мясцовых журналістаў.

Віцебскую незалежную журналістку Алену Сьцяпанаву павезьлі на допыт у КДБ. У яе канфіскаваны сыстэмны блок ад кампутара і чатыры кампакт-дыска.

На кватэры бярозаўскай журналісткі Шчапёткінай, якая супрацоўнічала з РР адбываецца ператрус. Ёй паказалі ордэр выпісаны ў Менску. Абвінавачваюць у паклёпе на прэзыдэнта. Паводле словаў актывіста Руху за Свабоду Юр'я Губарэвіча, ператрус у Тамары Шчапёткінай у Бярозе адбыўся на падставе крымінальнай справы ў дачыненьні да Марозава, Абозава («Трэці шлях», старая-старая і неактуальная справа аб мультфільмах і карыкатурах). У Шчапёткінай канфіскуюць сыстэмны блёк кампатура.

Супрацоўнікі КДБ паказалі ордэр на вобшук за подпісам памочніка генпракурора Струка.

* * *

У Менску затрыманы адзін з супрацоўнікаў Белсату. Пра гэта БелаПАН паведаміла адна зь яго калег. Дадыходзячы раніцай да офісу раніцай 27 сакавіка, яна пачула крыкі на пляцоўцы перад офісам і пасьпела заўважыць, як трое ў цывільным спрабуюць затрымаць журналіста. «Відавочна, была бойка. Я зразумела, што на офісе аблава, і сышла адтуль».

Хартыя'97 паведамляе, што прайшоў ператрус на кватэры Эдуарда Мельнікава, аўтара ток-шоў «Форум» на тэлеканале «Белсат», а ў першай палове 90-х — намесьніка старшыні БТ.

* * *

На Эўрарадыё надзвычайная сытуацыя.

«Экспэрты Эўрарадыё, якія знаходзяцца ў офісе адной з менскіх фірмаў, сталі недаступныя для сувязі з 9.05 раніцы 27 сакавіка. Зьвязацца з імі да гэтага часу немагчыма», — паведамляе сайт belradio.fm .

* * *

Як паведаміў БелаПАН намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў юрыст Андрэй Бастунец, паводле яго інфармацыі, вобыскі праводзяцца па ўсёй краіне.

«Трасуць усіх журналістаў, якія так ці інакш былі звязаны з замежнымі СМІ. Гэта робіцца пад маркай крымінальнай справы, што нібыта распачата па факце знявагі прэзідэнта. Але паколькі ўсё гэта пачалося адначасова, то я лічу, што крымінальная справа — толькі падстава для таго, каб нейтралізаваць журналістаў», — сказаў А. Бастунец.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня26

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлебачанне Ірана паведаміла пра пачатак спынення агню1

На вайне ва Украіне загінуў 61-гадовы глыбачанін. Ён ваяваў за Расію16

У выніку начной атакі на Сумшчыну загінулі тры чалавекі, шасцёра параненых

Чаму цяпер уся ўвага накіравана на Армузскі праліў — 150-кіламетровую паласу, якая ўплывае на сусветныя цэны на нафту

Беларусы Даніла Клімовіч і Мікіта Талапіла выйгралі Кубак Колдэра1

Трамп заявіў аб спыненні агню паміж Іранам і Ізраілем6

Кітайскія даследчыкі прадэманстравалі дрон памерам з камара

Трамп параіў Дзмітрыю Мядзведзеву не кідацца словамі пра ядзерную зброю6

ЗША перавялі свае блізкаўсходнія базы ў стан павышанай баявой гатоўнасці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня26

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць