Свет22

Напад у Каліфорніі, 14 забітых, 17 параненых, што вядома пра тэрарыстаў

У сераду трое нападнікаў адкрылі стральбу ў каліфарнійскім горадзе Сан-Бернардына (на ўсход ад Лос-Анджэлеса), у выніку чаго, паводле папярэдніх дадзеных, загінулі 14 чалавек і яшчэ 17 атрымалі раненні, усе яны дастаўлены ў бальніцы.

Першапачаткова нападнікам удалося збегчы, аднак паліцыя пачала іх пераслед, у выніку якога двое падазраваных у нападзе былі застрэлены — гэта мужчына і жанчына. Адзін паліцэйскі пры гэтым быў паранены.

Аднаго з нападнікаў звалі Саід Фарук, другі падазраваны — яго брат. Імя застрэленай жанчыны пакуль невядомае.

У аўтамабілі, на якім перамяшчаліся падазраваныя, былі выбуховыя прылады. Сапёры ачысцілі машыну ад іх.

Прадмет, падобны на выбуховую прыладу, паліцэйскія таксама выявілі ў самым цэнтры для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дзе і адбылася стральба. З ім працавалі сапёры.

Матывы нападу пакуль невядомыя

Як развіваліся падзеі

Стральба адбылася ў будынку, дзе знаходзіцца няўрадавая арганізацыя Inland Regional Center. Яна займаецца дапамогай людзям з адхіленнямі ў развіцці.

Шэф мясцовай паліцыі лічыць, што напад быў добра спланаваны

Трое чалавек у форме, якая нагадвала вайсковую, у бронекамізэльках і з аўтаматычнай зброяй адкрылі агонь па людзях, якія знаходзіліся ў будынку.

Як заявіла прэзідэнт няўрадавай арганізацыі Inland Regional Center Мэйбет Філд, напад адбыўся ў канферэнц-зале, дзе праходзіла святочнае мерапрыемства, ладжанае дэпартаментам грамадскага аховы здароўя Сан-Бернардына.

Калі ў будынку пачалася стральба, многія людзі замкнуліся ў сваіх офісах.

Тэры Петыт, дачка якога знаходзілася ў будынку ў момант нападу, паказаў журналістам яе смс: «Ёсць забітыя. Мы ў офісе чакаем паліцыю. Маліцеся за нас. Я замкнулася ў пакоі».

Маркас Агілера са слоў сваёй жонкі паведаміў мясцоваму тэлеканалу ABC News, што нападнікі прайшлі ў будынак праз ўваход, побач з якім размешчаны яе офіс.

«Яны ўбачылі цела на падлозе і замкнуліся ў пакоі», - распавёў Агілера. На шчасце, яго жонка не пацярпела.

Нападнікі

Нападнікі змаглі пакінуць будынак пасля стральбы і з'ехалі на чорным уседарожніку. 

Паліцыя пачала іх пераслед і пазней паведаміла, што адзін з падазраваных быў застрэлены, пасля таго як аказаў супраціў пры спробе затрымання.

Прыкладна праз гадзіну начальнік мясцовай паліцыі Джэрода Бургуан заявіў, што застрэленыя двое. Было абвешчана, што гэта мужчына і жанчына. Паліцыя прасіла ўсіх мясцовых жыхароў пакуль не пакідаць дамы, бо паліцэйская аперацыя працягваецца.

Шэф паліцыі падкрэсліў таксама, што па яго дадзеных сярод ахвяр не было дзяцей, і што «злачынцы старанна спланавалі напад».

Паліцыя мяркуе, што гэта быў акт дамашняга тэрарызму

Да расследавання падключылася ФБР. Спецыялісты бюро не выключаюць, што здарэнне было тэрактам, пры гэтым мясцовыя паліцэйскія мяркуюць, што гэта мог быць дамашні тэрарызм.

Аднак выданні Los Angeles Times і New York Times са спасылкай на свае крыніцы ў праваахоўных органах паведамілі, што нападнікі былі знаёмыя з тымі, хто знаходзіўся ў будынку.

Рэакцыя Барака Абамы

Прэзідэнт ЗША Барак Абама, які даўно выступае за абмежаванне продажу аўтаматычнай і штурмавой зброі, хутка адрэагаваў на здарэнне ў Сан-Бернардына.

«Зразумела, што ў гэтай краіне адбываюцца такія масавыя забойствы з ужываннем агнястрэльнай зброі, якіх няма нідзе ў свеце, — заявіў ён. — І ёсць крокі, якія мы можам зрабіць, каб калі і не пазбегнуць цалкам такіх інцыдэнтаў, дык, прынамсі, зрабіць іх не такімі частымі».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны32

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі 27‑гадовы мужчына забіў цяжарную жонку5

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17

Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны39

МАЗ паказаў новую аўтакраму на колах, якая будзе ездзіць па вёсках6

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач17

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны32

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць