Свет55

На дарогах Літвы новы радар: парушальнікаў лічаць тысячамі

З ліпеня на шашы Via Baltica быў задзейнічаны першы ў Літве тэставы сектарны радар. Ён на амаль 5-кіламетровым участку паміж Каўнасам і Марыямпале вымяраў сярэднюю хуткасць транспартных сродкаў.

Правапарушальнікаў - тысячы, а на будучыню ёсць планы па пашырэнні сістэмы. Першае выпрабаванне радар прайшоў паміж Каўнасам і Марыямпале на адрэзку ў 4,873 км. Ён замярае пачатковую і канчатковую хуткасць аўтамабіля. Гэты ўчастак можна пераадолець не хутчэй чым за 200 секунд.

Чакаецца, у будучыні колькасць такіх радараў павялічыцца да 100, а гэта абыйдзецца ў 1 млн еўра. Зрэшты, у сувязі з з'яўленнем новага радара з'явіліся і прававыя спрэчкі.

«З'явіліся і прававыя нюансы. Таму што ўводзіцца паняцце сярэдняй хуткасці, каб можна было караць за перавышэнне сярэдняй хуткасці», — сказаў кіраўнік аддзела бяспекі руху Літоўскай дырэкцыі аўтамабільных дарог Нямунас Абукаўскас.

Звычайна кіроўцы перад радарамі зніжаюць хуткасць, а потым зноў ціснуць на газ.

«Сектарны радар пазбаўлены гэтага мінуса — заязджаеш у сектар і едзеш гэтую адлегласць ўважліва. Гэта эфектыўна», — кажа Абукаускас.

На адрэзку магістралі Via Baltica радар дзейнічае ўжо амаль паўгода, і ўжо бачныя першыя вынікі: у сярэднім за месяц фіксуецца каля 10 000 парушэнняў з перавышэннем хуткасці да 10 км/г. Колькасць кіроўцаў, якія перавышаюць хуткасць на 11-20 км/г, у месяц фіксуецца каля тысячы, на 21-30 км/г — каля 150, на 31—40 км/г — каля 20.

Плануецца, што ў будучыні новыя радары будуць устаноўлены на магістралях Via Baltica, Вільня — Каўнас, Вільня — Панявежыс, Панявежыс — Шаўляй, Шаўляй — Паланга

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць