Кіно22

Цуда-швабра ў вялікім бізнэсе

Джой
Жанр: драма, камедыя
Рэжысёр: Дэвід О. Расэл
У ролях: Джэніфер Лоўрэнс, Роберт Дэ Ніра, Брэдлі Купер, Эдгар Рамірэс, Даян Лэд, Вірджынія Мэдсан, Ізабэла Раселіні
ЗША, 124 хв.
Адзнака: 8

З маленства Джой марыла ствараць незвычайныя і карысныя рэчы, аднак яе дарослае жыццё склалася інакш. Яна жыве ў старым доме разам з двума дзецьмі, былым мужам, маці і бацькам, які вядзе свой непрыбытковы бізнэс. Яна ўся ў даўгах, дом закладзены, а цяпер Джой вымушаная яшчэ і кінуць працу. Але яна бярэ сябе ў рукі і вынаходзіць самавыціскальную супершвабру. Яна гатовая прыкласці ўсе намаганні, каб прабіцца ў жорсткі свет бізнэсу.

У аснове сюжэта ляжыць рэальная гісторыя вынаходніцы Джой Мангана. Амерыканка італьянскага паходжання з моцнай дзелавой хваткай атрымала вядомасць дзякуючы сваім цуда-швабрам і вешалкам.

Мангана з’яўляецца прэзідэнтам кампаніі Ingenious Designs. Яна рэгулярна з’яўляецца ў телекраме на канале HSN.

У выніку Джой запатэнтавала больш за сто вынаходніцтваў, але ў фільме паказаны пачатак яе няпростага шляху да поспеху.

Вымушаная ўтрымліваць усю сям’ю, Джой на краі адчаю звяртаецца да свайго дару. Яе вынаходніцтвы не маюць глабальнага характару — гэта простыя побытавыя рэчы, карысныя для хатняй гаспадаркі. Трагізм сітуацыі выяўляецца ў тым, што блізкія і родныя людзі, якія павінны падтрымліваць у складанай сітуацыі, не толькі не дапамагаюць Джой, але і ствараюць новыя праблемы.

Ролю вынаходніцы выканала Джэніфер Лоўрэнс (франшыза «Галодныя гульні»). Цікава, што тая самая супершвабра была вынайдзеная Джой у 1990. У гэтым жа годзе нарадзілася Джэніфер Лоўрэнс. На ролю мужа Джой быў узяты Брэдлі Купер.
Рэжысёрам стужкі стаў Дэвід Расэл, які ўжо здымаў Брэдлі Купера і Джэніфер Лоўрэнс у сваіх фільмах «Мой хлопец — псіх» (2012, «Оскар» за найлепшую жаночую ролю), «Афёра па-амерыканску» (2013). Гэта чацвёртая супольная праца акцёраў.

Здымкі праходзілі ў Бостане і часткова ў Хейверхіле. У ліпені 2015 дзелавы цэнтр Хейверхіла быў ператвораны ў Далас 1980-х.

Акцёрская праца Лоўрэнс не засталася без увагі і высока ацэненая кінакрытыкамі.

Яна атрымала нямала амерыканскіх узнагарод. Найперш гэта прэстыжны «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю (камедыя ці мюзікл), а таксама намінацыя на «Оскар-2016».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку3

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні прайшла акцыя да гадавіны народнага ўздыму 9 жніўня3

Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліла Вольга Зазулінская11

Нетаньяху адхіліў 15‑пунктны план Трампа па Газе1

У Косаве дэпутатка закідала яйкамі прэм'ера ВІДЭА

У Мінску чыноўнікі адмянілі расійскую рэйв-вечарынку4

У Падмаскоўі беларускі бомж забіў расійскага бамжа4

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны25

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку3

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць