Культура22

Год Культуры пачаўся з высялення «Культуры»

Выдавецтва «Беларускі дом друку» нечакана загадала рэдакцыйна-выдавецкай установе «Культура і мастацтва» пакінуць памяшканне, якое тая арандуе больш за дзесяць гадоў.

«Мы дзесяць гадоў здымаем памяшканне ў «Доме друку», 25 гадоў друкуем тут газету, 30 з нечым – часопіс… Таму навіна была нечаканай, — кажа Сяргей Трафілаў, галоўны рэдактар грамадска-асветніцкага штотыднёвіка «Культура», які разам з часопісам «Мастацтва» ўваходзіць у склад РВУ «Культура і мастацтва». – 31 сакавіка павінна скончыцца дамова аб арэндзе, арэндадавец яе вырашыў не працягваць. Відаць, гэта звязана з тым, што яшчэ ў 2014 годзе ў «Дом друку» прыходзіў інспектар пажарнага нагляду Савецкага раёна сталіцы, які выказаў заўвагі да памяшкання, якое мы здымаем. А гэта былая актавая зала, якую, напэўна, яшчэ мінулы арандатар падзяліў драўлянымі перагародкамі на такія «кабінецікі» без столі. І вось да іх і выказалі прэтэнзіі».

«Культура і мастацтва» прапаноўвала, каб «Дом друку» разабраўся, «Дом друку» прапанаваў тое ж самае «Культуры і мастацтву», сцвярджае Трафілаў. У выніку ўсё засталося як было. Па словах суразмоўцы, да «Дома друку» звярталіся з запытам аб новым памяшканні, але нічога не знайшлося. І вось «Культуры і мастацтву» паведамілі, што дамову працягваць не будуць.

«Дырэкцыя ўстановы звернецца да нашага заснавальніка, Міністэрства культуры, і будзем шукаць іншае памяшканне, – кажа Трафілаў. – На «Дом друку» крыўды няма, але ёсць здзіўленне: чаму яны так абышліся са сваім шмагадовым арандатарам».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь7

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь7

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць