Свет1111

Сірыйскія і іранскія сілы пры падтрымцы расійскай авіяцыі дабіліся акружэння Алепа

Наступу сілаў Асада папярэднічалі тры дні інтэнсіўных бамбаванняў горада Алепа і ягоных прыгарадаў.

Пасля чатырох месяцаў бамбардзіровак расійскай авіяцыі арміі Асада ўдалося дасягнуць важнай стратэгічнай мэты. Як перадаюць інфармацыйныя агенцтвы, за апошнія тры дні былі перарэзаныя дарогі, што вядуць на паўночны захад горада Алепа. У аперацыі галоўную ролю адыграў іранскі экспедыцыйны корпус.

Алепа — найбольшы горад Сірыі. Да грамадзянскай вайны гэта была камерцыйная сталіца краіны.

З 2012 года горад часткова кантралюецца сіламі Асада, а часткова — паўстанцамі.

Алепа знаходзіцца за 50 км ад мяжы Турцыі. Анкара падтрымлівала паўстанцаў у раёне Алепа. Яна ўжо абвінаваціла сілы Асада і Расію ў арганізацыі «галоднай блакады» горада.

У Міністэрстве замежных спраў Турцыі заявілі, што Расія спрабуе схаваць сляды сваіх ваенных злачынстваў у Сірыі.

Масква ж абвінаваціла Турцыю ў падрыхтоўцы сухапутнага ўварвання ў Сірыю. 

Анкара адмовіла Расіі ў інспекцыйным палёце над поўднем краіны ў межах міжнародных дамоўленасцей аб кантролі над узбраеннямі.

У сваю чаргу, Эр-Рыяд заявіў аб сваёй гатоўнасці да наземнай аперацыі ў Сірыі ў выпадку, калі яе ўзначаляць ЗША.

Перамовы па мірным урэгуляванні ў Сірыі, што мелі прайсці ў Жэневе, сарваліся. Бакі абменьваюцца ўзаемнымі абвінавачваннямі з гэтай нагоды.

Сірыйскія паўстанцы па-ранейшаму безвынікова просяць Саудаўскую Аравію і Турцыю пра пастаўкі зенітных ракет. Без ракет «зямля-паветра» яны застаюцца безабароннымі перад расійскімі авіяўдарамі. Аднак Вашынгтон па-ранейшаму катэгарычна працівіцца такім пастаўкам, бо існуе небяспека, што зенітныя ракеты ўрэшце з рук паўстанцаў трапяць у рукі тэрарыстаў Ісламскай Дзяржавы.

На Беларусь у гэтай сітуацыі будзе ўплываць той чыннік, што абвастрэнне грамадзянскай вайны ў Сірыі робіць малаімаверным паніжэнне цэн на нафту.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія выдаўцы запусцілі апытанне, каб зразумець патрэбы чытачоў3

Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе65

42 падзенні беспілотнікаў зафіксаваныя толькі ў Брэсцкай вобласці1

Віктар Бабарыка атрымліваў да 300 лістоў за дзень4

На расійскай авіябазе ў самалёце на стаянцы загінуў экіпаж6

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць