Здарэнні1818

Як студэнтка дапамагла затрымаць сэксуальнага маньяка

Выпадак адбыўся пад Баранавічамі.

Студэнтка 1-га курса Брэсцкага ўніверсітэта вярталася з вучобы дадому ў вёску Паўлінава.

Выйшла на станцыі Грыцавец і збіралася ісці звычайнай дарогай. На станцыі было пуста, толькі адзін мужчына самотна стаяў з краю. Раптам ён падышоў да дзяўчыны і прапанаваў ёй заняцца сэксам. Пачаў мацаць дзяўчыну за грудзі, палез рукамі пад вопратку, у трусы.

Спачатку дзяўчына была ў шоку, пасля пачала адбівацца і крычаць, што выкліча міліцыю. Тады мужчына адышоў на пару крокаў і моўчкі глядзеў на істэрыку дзяўчыны. Перапужаная ахвяра пабегла дадому.

Аб выпадку дзяўчына вырашыла нікому не расказваць. Пазней аператыўнікі ўбачаць, што пра дзіўны інцыдэнт маладая асоба толькі напісала ў «вайберы» найлепшай сяброўцы і свайму хлопцу.

Праз два тыдні дзяўчына зноў ехала наведаць бацькоў. На пероне студэнтка… зноў убачыла постаць знаёмага прыставакі.

Ізноў ён палез са сваімі непрыстойнымі прапановамі інтымнага характару. Але гэтым разам на на станцыі былі людзі. Туды дзяўчына і пабегла. Стуль патэлефанавала свайму хлопцу і засталася чакаць яго.

Маладыя людзі адправіліся ў міліцыю.

«Асабліва нас насцярожыў той факт, што па апісанні выгляд мужчыны супадаў з прыкметамі маньяка, вышук якога быў на асаблівым кантролі ў Міністэрстве ўнутраных спраў», — пракаментаваў старшы аперупаўнаважаны АУР Баранавіцкага АУСТ капітан міліцыі Арцём Мацяс. Менавіта ён, а таксама начальнік АУР Баранавіцкага АУСТ маёр міліцыі Дзмітрый Логіш і аперупаўнаважаны АУР Баранавіцкага АУСТ старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Варонка пазней затрымаюць патэнцыйнага злачынцу.

Марына паведаміла міліцыянтам, што мужчына быў на ровары цёмна-зялёнага колеру, прычым пафарбаваны ровар быў відавочна самаробным спосабам, а не заводскім. Аператыўнікі адпрацоўвалі ўсе бліжэйшыя вёскі. У адной з пасялковых крамаў грамадзянка па прыкметах падказала месца жыхарства падобнага па апісанні мужчыны.

Па ўказаным адрасе дзверы міліцыянтам адкрыла жанчына, якая трымала маленькае дзіця на руках. Гэта была жонка падазраванага, яна пацвердзіла, што ў сям'і сапраўды ёсць цёмна-зялёны ровар. Муж у гэты час знаходзіўся ў вёсцы Русіна, дапамагаў ставіць помнік. Там міліцыя яго і павязала.

Дзяўчына апазнала свайго «кавалера». Той амаль адразу прызнаўся ў зробленым. Як аказалася, мужчыну раней ужо быў асуджаны за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, а таксама за крадзеж. І вось, праз паўтара года пасля выхаду на волю, ён зноў распусціў рукі.

Нядаўна адбыўся суд, мужчыну прызналі вінаватым. Ён атрымаў 9 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Забойцу ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі праз 17 гадоў. Ён адбывае пакаранне за забойства іншай сям'і з чатырох чалавек

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты11

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць