Літаратура66

Ад Сапфо да Транстромера: сто сусветных паэтаў па-беларуску

Лявон Баршчэўскі выдаў кнігу сваіх выбраных перакладаў.

Увазе чытача прапануецца беспрэцэдэнтная аўтарская анталогія паэзіі Еўропы і абедзвюх Амерык. У ёй — 250 твораў больш як ста аўтараў. Кніга змяшчае пераклады з трыццаці моваў — ад старажытнагрэчаскай да фінскай.

Лявон Баршчэўскі.

Вось як, напрыклад, Баршчэўскі перастварыў вядомы верш Марыны Цвятаевай «Мне нравится, что вы больны не мной…»:

Мне ўсцешна, што Вы хворы… не, не мной
Мне ўсцешна, што я хворая не Вамі,
Што ўвесь цяжар тае вагі зямной
Не паплыве пад нашымі нагамі.
Мне ўсцешна, што без пыхі ледзяной
Магу быць з Вамі й не хітрыць вачамі,
Не чырванець, не бавіцца маной, —
Адно судакранацца рукавамі…

Мне ўсцешна, што не сорамна ані
Пры мне Вам абдымаць яе, другую,
Што Вы мне не прарочыце ў агні
Пякельным быць, бо я не Вас цалую.
Што Вы імя з пяшчотай дзень пры дні
Майго не паўтараеце ўпустую
І што сярод царкоўнай цішыні
Ніколі не спяюць нам: «Алілуя!»

Я ўдзячная Вам сэрцам і рукой
За тое, што, не ведаючы самі,
Вы любіце мяне; за мой спакой,
За нашы не-гулянні вечарамі,
За поўню, што не ў нас над галавой,
За тое, што не бачыліся днямі,
Што хворы ўсё-ткі Вы - на жаль! - не мной,
Што хворая я ўсё ж — на жаль! — не Вамі.

Выдаў кнігу выдавец і перакладчык Зміцер Колас. Пабачыць і прыдбаць яе можна на стэндзе выдаўца на Мінскай кніжнай выставе.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць