У ЗША памёр чалавек, які прыдумаў «слімака» і электронную пошту
У амэрыканскім штаце Масачусэтс 5 сакавіка на 75-м годзе жыцьця памёр праграміст Рэйманд Томлінсан, які ў 1971 годзе прыдумаў прататып сучаснай электроннай пошты.

У канцы 1960-х і на пачатку 1970-х Томлінсан працаваў у амэрыканскай кампаніі Bolt, Beranek and Newman, якая займалася праектамі для Arpanet. Гэтая сыстэма, створаная на замову Міністэрства абароны ЗША, была папярэдніцай сучаснага інтэрнэту.

Кампанія распрацавала праграму Sndmsg, якая дазваляла розным карыстальнікам, якія працавалі на адным кампутары пасылаць паведамленьні адно аднаму. Але гэтая праграма была абмежаваная адным кампутарам, а Томлінсан, скарыстаўшыся ўласнаручна распрацаванай праграмай перадачы файлаў Cpynet, зрабіў мадыфікацыі ў Sndmsg, якія дазволілі перасылаць паведамленьні з аднаго кампутара на іншы ў межах сыстэмы Arpanet. Каб аддзяліць імя карыстальніка ад адрасу паведамленьня, Томлінсан скарыстаў значок @ — гэты сымбаль не ўжываўся ў імёнах і ня меў ніякага значэньня ў праграме TENEX, якой карысталіся кампутары ў сыстэме. Пазьней ў розных мовах ён атрымаў розныя назвы — у беларускай прыжылася назва «сьлімак».
У 2010 годзе Музэй сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку ўключыў @ у сваю архітэктурна-дызайнэрскую калекцыю, назваўшы яго «вызначальным сымбалем кампутарнай эпохі».
Амэрыканскае выданьне The New York Times цытуе фармулёўку, якую скарыстала Таварыства Інтэрнэту ў Жэнэве, калі ў 2012 годзе увяло Томлінсана ў сваю новаствораную Інтэрнэт-Залю Славы: Ён «зрабіў поўную рэвалюцыю, грунтоўна зьмяніўшы спосаб, якім камунікуюць людзі».
Калі Томлінсан прымаў гэтую ўзнагароду, ён сказаў: «Мяне часта пытаюць, ці разумеў я, што рабіў? І адказ: «Так», я дакладна ведаў, што я рабіў. Я проста зусім ня меў разуменьня, якім у выніку будзе канчатковы ўплыў гэтага. Я даваў людзям спосаб камунікаваць зь іншымі людзьмі».
-
Амерыканскія ўлады хочуць выпрабаваць на мяжы нябачны «цеплавы прамень», ад якога чалавеку здаецца, што ён гарыць
-
Нобелеўскі лаўрэат чакае з'яўлення штучнага інтэлекту чалавечага ўзроўню ўжо праз два-тры гады. Што зможа разумная тэхніка?
-
У РНР знайшлі крытычныя дзіркі. Пад пагрозай 70 працэнтаў сайтаў
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары