Улада

Ваенная стратэгія Літвы: «Расія разбурае еўрапейскую бяспеку»

18 сакавіка была апублікаваная чацвёртая рэдакцыя Ваеннай стратэгіі Літвы. Важнае месца ў ёй займае апісанне выклікаў, якія паўсталі перад НАТА і Еўрапейскім Саюзам з-за агрэсіўнай палітыкі Расіі, а таксама неабходнай рэакцыі на іх.

«Рост ваеннай моцы Расіі і рашэнне выкарыстоўваць яе ў парушэнне міжнародных нормаў і абавязацельстваў, на якіх заснаваная архітэктура бяспекі ў Еўропе, аказваюць найбольш негатыўнае ўздзеянне на сферу бяспекі Літвы, — гаворыцца ў дакуменце. — Нарошчванне ваеннай моцы Расіі, рэгулярныя непразрыстыя вучэнні, а таксама павелічэнне ваеннай актыўнасці ўздоўж межаў Літвы і іншых краін узмацняе напружанасць у рэгіёне і павышае рызыку розных ваенных інцыдэнтаў. Здольнасць Расіі выкарыстоўваць грамадзянскія інструменты сумесна з ваеннымі, а таксама выконваць таемныя ваенныя аперацыі змяніла ўмовы абароннага планавання ў Балтыйскім рэгіёне.

Расія і некаторыя іншыя дзяржавы і недзяржаўныя суб'екты агрэсіўна распаўсюджваюць неабгрунтаваную і загадзя ілжывую інфармацыю з мэтай фарміравання грамадскай думкі Літвы па нацыянальнай бяспецы ў сваіх інтарэсах. Такія атакі выкарыстоўваюцца для стварэння недаверу і незадаволенасці дэмакратычным парадкам і нацыянальнай сістэмай абароны, дыскрэдытацыі альянсу, яго магчымасці і гатоўнасці абараняць саюзнікаў, а таксама для паслаблення адзінства сярод грамадзян, падрыву іх патрыятызму і волі абараняць краіну. Распаўсюд інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у будучыні, імаверна, выкліча яшчэ больш інфармацыйных нападаў, асабліва такіх, якія накіраваныя на канкрэтныя мэтавыя групы.

Дзеянні Расіі падрываюць заснаваную на правілах архітэктуру еўрапейскай бяспекі і з'яўляюцца асноўным фактарам, які негатыўна адбіваецца на бяспецы Літвы. У выніку становішча ў плане бяспекі Літвы пагоршылася і стала менш прадказальным у доўгатэрміновай перспектыве».

Адным з прыярытэтаў у рамках новай стратэгіі Літва лічыць размяшчэнне пастаяннай групоўкі войскаў НАТА на сваёй тэрыторыі.

«Сяброўства ў НАТА забяспечвае абарону ад пагроз, з якімі Літва ў адзіночку не можа як цалкам справіцца, так і доўга супраціўляцца ім. Тым не менш, гэта не вызваляе Літву ад адказнасці за развіццё сваіх узброеных сілаў як для нацыянальнай абароны, так і для абароны альянсу. Здольнасці НАТА залежаць ад калектыўнай рэалізацыі абаронных абавязацельстваў усімі яе сябрамі і ад намаганняў кожнага саюзніка па ўмацаванні сваёй бяспекі і здольнасці абараніць сябе ад збройнага нападу».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць