Улада2323

Статкевічу пагражаюць забараніць выезд за мяжу

Былы палітвязень і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч 29 сакавіка быў выкліканы ў Ленінскі РУУС Мінска.

Там яго чакалі не толькі супрацоўнікі райаддзела міліцыі, але і судовыя выканаўцы.

«Паколькі мне налічылі вялікія штрафы за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, а я іх не збіраюся аплачваць, судовыя выканаўцы наважыліся мяне адлавіць такім чынам», — распавёў палітык.

«Я знаходжуся пад прафілактычным наглядам і абавязаны з'яўляцца ў аддзел міліцыі на выклік, — распавядае Статкевіч. — Павінен быў прыйсці туды, а там ужо чакалі судовыя выканаўцы — загадчыца сектара выканання пакаранняў Ленінскага раёна Ліплянін К.В., і нейкі мужчына, які здымаў усё на відэакамеру. Высветлілася, што судовыя выканаўцы хочуць пагаварыць са мной. Шчыра кажучы, я прагназаваў такое развіццё падзей, а таму прыйшоў у аддзел разам з жонкай і наборам дакументаў, які паказвае, што ў мяне ніякай маёмасці няма».

Са словаў Мікалая Статкевіча, яму прапанавалі распісацца за тое, што за ім лічацца тры штрафы агульнай сумай 25,2 мільёна, каб было зафіксавана, што такая папера яму ўручаная. Аднак палітык заявіў у адказ, што без кансультацый з адвакатам нічога падпісваць не будзе.

«Судовыя выканаўцы нагадалі, што ў такім выпадку мне адключаць мабільную сувязь, будзе забаронена карыстацца аўтамабілем і выязджаць за межы Беларусі, — кажа былы палітвязень. — І, акрамя таго, яны будуць прымаць нейкую судовую пастанову, каб зайсці ў дом, дзе я цяпер жыву. А гэты дом належаў бацькам жонкі Марыны Адамовіч, там жыве яе сын, але няма маёй маёмасці. Я там нават не зарэгістраваны. Сітуацыя наогул дзікая! Я б нават сказаў, што ў выпадку чаго магу там і не жыць. Скажу, што нідзе не жыву — і шукайце па Беларусі».

Аднак аплачваць штрафы палітык і цяпер не збіраецца.

«У іх ёсць легальная магчымасць атрымаць свае штрафы — вылічваць грошы з маёй вайсковай пенсіі, — адзначае Мікалай Статкевіч. — Але, мабыць, такі варыянт не задавальняе. Тады хай паказваюць усяму свету і сваім новым сябрам, якая ў Беларусі лібералізацыя. А я не магу плаціць, бо не ўважаю сябе за вінаватага. І, паўтаруся, ніякай маёмасці ў мяне няма. Хай прэч ідуць, як хочуць, але на «панты» мяне не возьмеш».

Каментары23

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»8

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Каб вызваляць беларускіх палітвязняў, трэба знайсці, на каго іх памяняць10

Зяленскі: Я не буду казаць, якім спосабам, але нашыя людзі займаліся тым, каб тры-чатыры рэтранслятары ўжо не працавалі на тэрыторыі Беларусі2

Выдавецтва Gutenberg Publisher прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»3

У Маладзечне адкрываюць завод, дзе будуць выпускаць прадукт, пра які вы не чулі2

«Спробы стварыць Лукашэнку вобраз «самага чалавечнага чалавека» толькі падкрэсліваюць крайнюю нялюдскасць сістэмы»5

У Польшчы распавялі пра затрыманага беларускага шпіёна

Што рабіць бацькам, калі іх дзіця цкуюць у школе, каб булінг не скончыўся трагедыяй? Тлумачыць псіхолаг6

Кім быў Эль Менча, самы шуканы наркабарон Мексікі, якога забілі ўчора ў ходзе спецаперацыі ў штаце Халіска1

«Калі даведаліся, што да чаго, былі ў шоку». Мінская рыэлтарка цудам выратавала дзяўчыну ад страты кватэры4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»8

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць