У журналіста Чудзянцова канфіскавалі тэхніку і ўзялі падпіску аб нявыездзе
У журналіста Уладзіміра Чудзянцова, які раней працаваў на Tut.by, а пасля стварыў сайт By24org, канфіскавалі камп'ютары, смартфон і планшэт.
Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку журналіст Дзмітры Галко.
«Я пад падпіскай аб нявыездзе, ніякай тэхнікі ў мяне не засталося», — пацвердзіў Чудзянцоў радыё «Свабода».
Больш інфармацыі — пазней.
Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла «НН», што ў вытворчасці СК не праходзіць крымінальная справа супраць Уладзіміра Чудзянцова.
-
35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі
-
Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»
-
У вышук абвясцілі магілёўскага дэпутата і прадзюсара. З ім за мяжу з'ехала вядучая дзяржаўнага тэлеканала
Каментары