Свет

Марцін Шульц: Зараз трэба змагацца за «цывілізацыйны праект Еўропа»

Кіраўнік Еўрапарламента шкадуе аб выніках рэферэндуму ў Нідэрландах.

Марцін Шульц (фота: telegraf-epa)

Старшыня Еўрапейскага парламента Марцін Шульц выказаў шкадаванне ў сувязі з вынікам рэферэндуму аб ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі паміж Еўрасаюзам і Украінай, які прайшоў у Нідэрландах.

Зараз варта змагацца за «цывілізацыйны праект Еўропа», заявіў нямецкі палітык у апублікаваным у пятніцу, 8 красавіка, у інтэрв'ю газетам выдавецкага дома Funke Mediengruppe, перадае dw.com.

Па словах Шульца, аргументы праціўнікаў ратыфікацыі тычыліся самых розных рэчаў, «але толькі не сутнасць пытання, а менавіта — пагаднення аб асацыяцыі ЕС і Украіны».

Кіраўнік парламента ЕС падзяліўся сваім меркаваннем, што гэта пагадненне — важны элемент аднаўлення міру ў рэгіёне, які сур'ёзна пацярпеў ад агрэсіі і вайны.

«Тое, што цяпер выніку гэтага рэферэндуму радуюцца менавіта тыя, хто прыклаў руку да крызісу ва Украіне, — гэта цынізм», — падкрэсліў Марцін Шульц, маючы на ўвазе станоўчую рэакцыю расійскага кіраўніцтва на вынік галасавання ў Нідэрландах.

6 красавіка ў Нідэрландах адбыўся кансультатыўны рэферэндум адносна Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з Еўрапейскім Саюзам.

На галасаванне было вынесена пытанне: «Вы «за» ці «супраць» ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС?».

Па дадзеных выбарчага сэрвісу Нідэрландскага інфармацыйнага агенцтва (ANP Verkiezingsdienst), апублікаваных на сайце тэлеканала NOS, «за» прагаласавалі 38,1%, «супраць» — 61,1%.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN2

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік5

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі13

Адправілі ў адстаўку дыпламата Дапкюнаса, які два месяцы таму выступіў з хамскай прамовай у АБСЕ15

У Мюнхене беларус у начным клубе лапаў 17‑гадовую ўкраінку і пабіўся з яе братам28

Starship Ілана Маска ўпершыню выйшаў на арбіту Зямлі3

Ці можна ў нас перавозіць у грамадскім транспарце ровары?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN2

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць