Грамадства11

У дачыненні да Рыгора Кастусёва складзены пратакол за Дзень Волі

13 красавіка намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў па пошце копію пратакола аб адміністратыўным правапарушэньні. Падставай для прыцягненьня да адміністратыўнай адказнасьці сталася сёлетняя акцыя на Дзень Волі ў Менску, арганізатарам якой выступіў палітык.

У пратаколе, які складзены РУУС Савецкага раёна Менску, адзначана, што Рыгор Кастусёў 25 сакавіка, у 18.40 узяў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу чым здзейсьніў правапарушэньне, прадугледжанае арыткулам 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях «Парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў наступным чынам пракамэнтаваў факт прыцягненьня да адміністратыўнай адказнасьці:

«Я лічу абвінавачаньні ў правядзеньні несанкцыянаванага мітынгу безпадстаўнымі, паколькі мы як заяўнікі акцыі на Дзень Волі атрымалі дазвол Мінгарвыканкама на правядзеньне дэманстрацыі і мітынгу. Аніякіх прэтэнзіяў з боку міліцыянтаў у часе збору ўдзельнікаў каля кінатэатра «Кастрычнік» не было. Відавочна, што цяпер улады не робяць розьніцы паміж санкцыянаванымі ды несанкцыянаванымі акцыямі – арганізатараў і актыўных удзельнікаў усіх масавых мерапрыемстваў аднолькава караюць штрафамі. Арыштаў за акцыі не даюць, але ў любы момант гэтая палітыка можа быць зьмененая на больш жорсткую. Самі абмежаваньні для свабоды сходаў засталіся ранейшыя, таксама па-ранейшаму незаконныя адмовы ў правядзеньні мірных акцыяў і перасьлед арганізатараў» – адзначыў намесьнік старшыні Партыі БНФ.

Палітык выказаў упэўненасьць, што дзесяткі адміністратыўных штрафаў выносяцца ўладамі не толькі дзеля таго каб папоўніць бюджэт за кошт апазыцыі, але і каб суцішыць патэнцыйных удзельнікаў акцыяў пратэсту: «Людзі бачаць, што нават за дазволеную акцыю на Дзень волі, якая адбылася годна і без эксцэсаў, удзельнікаў караюць штрафамі. Магчыма, улады разлічваюць, што ў сёньняшняй складанай эканамічнай сытуацыі, пры страшэнным зьбядненьні насельніцтва, для кагосьці гэта стане прычынай, каб устрымацца ад удзелу ў наступных акцыях» – сказаў Рыгор Кастусёў.

Пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні за Дзень Волі 25 сакавіка таксама склалі і на старшыню Партыі БНФ Аляксея Янукевіча. Дата судовага разгляду справаў у дачыненьні да абодвух палітыкаў пакуль невядомая.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

QR-код у аўтобусе не працаваў, а кандуктарка выгнала пасажыраў, якія не мелі наяўных. Ці мае яна рацыю?3

На фоне росту цэн на каштоўныя металы беларусы часцей сталі здаваць срэбра ў ламбарды1

У Францыі з музея скралі 150‑кілаграмовую вокладку работы Сальвадора Далі

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць