Грамадства

«Белавія» з 25 красавіка будзе лётаць у Кіеў 5 разоў на дзень

«Белавія» з 25 красавіка павялічвае колькасць рэйсаў з Мінска ў Кіеў, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

«З 25 красавіка па 29 кастрычніка 2016 года будзе выконвацца трэцяя частата ў Міжнародны аэрапорт Кіеў (Жуляны). Такім чынам, ва ўкраінскую сталіцу «Белавія» будзе лётаць 5 разоў штодня», — адзначылі спецыялісты.

Раней самалёты перавозчыка з Мінска ў Кіеў лёталі двойчы ў дзень на аэрапорт Барыспаль і двойчы ў Міжнародны аэрапорт Кіеў (Жуляны).

Дадатковы рэйс будзе выконвацца з Мінска ў 14.15, з Кіева — у 17.15 па мясцовым часе. Час у шляху складзе 1 гадзіну.

Акрамя таго, у авіякампаніі распавялі пра адкрыццё з 17 чэрвеня яшчэ аднаго рэйса са сталіцы Беларусі ў Адэсу.

«Увядзенне дадатковых частот ў Кіеў і Адэсу звязана ў першую чаргу з сезоннасцю і павышэннем попыту на перавозкі з боку адпачывальнікаў», - растлумачылі ў авіякампаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць