Літаратура33

Названыя першыя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Цёткі

Лаўрэатамі першай літаратурнай прэміі імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч) — прэміі для дзіцячых пісьменнікаў і ілюстратараў дзіцячых кніг — сталі пісьменніца Надзея Ясмінска з кнігай «Сем ружаў» і мастачка Кацярына Дубовік, якая аформіла тую ж кнігу. Урачыстая цырымонія ўганаравання пераможцаў адбылася 3 мая ў сталічнай культурнай прасторы «Корпус 8».

Надзея Ясмінска, фота lit-bel.org

Імя пераможцы ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» назвала член журы паэтка Вера Бурлак. Яна адзначыла, што з 36 намінантаў у шорт-ліст увайшлі дзевяць пададзеных на конкурс кніг. Апрача «Сямі ружаў» гэта «Лясная трывога» Віктара Гардзея, «Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя» Міхася Зізюка, «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса» Сержа Мінскевіча, «Сем камянёў» Аляксея Шэіна, «Красамоўнае сэрца» Алега Аблажэя, «Атракцыёны для вадзянікоў» Наталлі Бучынскай, «Бусева школа» Раісы Баравіковай і Уладзіміра Ліпскага, а таксама «Зорка для вавёркі» Алеся Бадака.

«Нам было вельмі складана прыйсці да кансэнсусу, — адзначыла Бурлак. — Але, напэўна, знакава тое, што першую прэмію імя Цёткі, у якой праглядаецца вельмі моцны жаночы пачатак, атрымала адзіная кніга, якая мае гендарнае скіраванне».

Лаўрэата прэміі ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» абвясціў член мастацкай часткі журы Валерый Славук. Ён адзначыў, што маладая мастачка Кацярына Дубовік, якая перамагла ў конкурсе ілюстратараў, паказала сябе яшчэ падчас навучання ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — аформленая ёй у якасці дыпломнай працы кніга Стэфана Цвэйга была выдадзена пры дапамозе аўстрыйскага банка. Кажучы пра афармленне «Сямі ружаў», Славук падкрэсліў, што гэта «прафесійна, па-свойму зробленая кніга, якая цалкам заслугоўвае ўзнагароды».

lit-bel.org

Абедзве лаўрэаткі ў якасці прыза атрымалі адмыслова зробленыя статуэткі з выявай невялічкай металічнай кнігі на драўляным шчыце, а таксама па чэку на суму 2 тыс. долараў у эквіваленце.

Прыватнае выдавецтва «Галіяфы», якое выдала кнігу «Сем ружаў», атрымала ад арганізатараў прэміі ганаровы дыплом.

***

Прэмію імя Цёткі заснавалі Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і дабрачынны фонд «Вяртанне» ў канцы 2015 года. «Апекуном» гэтай прэміі была выбрана беларуская паэтка, публіцыст і грамадскі дзеяч канца XIX — пачатку XX стагоддзя Алаіза Пашкевіч, найбольш вядомая пад псеўданімам Цётка. У свой час Пашкевіч стварыла першую беларускую школу ў Вільні, запусціўшы тым самым масавую беларускамоўную адукацыю. Выступала рэдактарам часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка». Яе аўтарству належыць кніга «Першае чытанне для дзетак беларусаў».

Першая прэмія імя Цёткі ўручаная ў год, калі спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч і 110 гадоў з выхаду «Першага чытання для дзетак беларусаў».

Каментары3

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе44

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец распавёў, як на Акрэсціна яму арганізавалі пачварную газавую атаку5

У Беларусі навучыліся рамантаваць цепласеткі без адключэння ацяплення2

У Іране пахавалі аяталу Хаменеі2

У Кобрынскім раёне ў ДТЗ загінула 15‑гадовая дзяўчына, яшчэ тры маладыя чалавекі ў бальніцы1

«Вам канец». Як мінчук чатыры дні вадзіў за нос махляроў і чым скончылася9

Фізічныя кнопкі вяртаюцца? Аўтавытворцы пачынаюць адмаўляцца ад сэнсараў і вялізарных экранаў12

Пад начным ударам дронаў апынуліся тры буйныя нафтавыя аб’екты на поўдні Расіі1

Навукоўцы: першыя жывёлы на Зямлі былі вельмі дрэнныя ў сэксе8

Францыя перамагла Марока і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету. Мбапэ зноў не расчараваў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе44

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць