Культура

Не праспі! 10 чэрвеня — дэдлайн прыёму работ на фестываль aDNaK!

Арганізатары Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «aDNaK!» – прыхільнікі разбурэння стэрэатыпаў. І калі беларусы зазвычай адкладаюць усё на апошні момант, мы заклікаем рабіць па-іншаму. 10 чэрвеня, калі заканчваецца прыём работ на Фестываль «aDNaK!», ужо хутка. Таму спяшаемся, заходзім на adnak.by і загадзя падаем свае працы, каб стаць удзельнікам яскравай падзеі лета.

Як і ў мінулыя гады, удзел у Фестывалі бясплатны. На сайце Фестывалю прадстаўлены поўны спіс конкурсаў і намінацый. Абірайце, пад якую з іх падыходзяць вашыя крэатыўныя работы і праекты. Да ўдзелу ў большасці фестывальных намінацый запрашаюцца аўтары рэалізаваных беларускамоўных рэкламных і камунікацыйных праектаў. Аднак і для крэатыўных і неардынарных праектаў, якія не былі прынятыя кліентам або былі створаныя для няіснага брэнда, ёсць у нашым Фестывалі месца – спецыяльны конкурс нерэалізаваных праектаў. Узяць удзел могуць не толькі тыя, хто займаецца бізнес-рэкламай, але і аўтары культурніцкіх праектаў.

Больш за тое, трапіць у прафесійную, адметную, яскравую прастору можа не толькі адмысловец. Для назіральных і неабыякавых існуе асобная Антыпрэмія «Каша сувораўская». Каб заявіцца на яе, дастаткова проста даслаць фота з прыкладамі непрафесійнай рэкламы, якая парушае, скажае ці ігнаруе факты беларускай культуры і гісторыі. А пабачылі проста абсурдную рэкламу – для яе таксама месца ў «Кашы».

Працэс прыёму работ арганізатары зрабілі максімальна простым і даступным. Усё, што неабходна зрабіць, – зарэгістравацца на сайце, абраць неабходную намінацыю і паднамінацыю і запампаваць работу. У большасці намінацый прапануецца некалькі варыянтаў падачы работ. Каб лягчэй і хутчэй аформіць работу, у некаторых варыянтах удзельнікам прапануюцца гатовыя ўзоры, па якіх трэба іх афармляць.

Галоўнай адметнасцю і цікавосткай сёлетняга «aDNaK!» стане Фестывальны дзень, які пройдзе 30 чэрвеня ў абсалютна новым для мерапрыемства месцы – першым у Беларусі крэатыўным хабе «Корпус 8». Насычаная адукацыйная праграма з удзелам як беларускіх і замежных рэкламістаў, так і цікавых асобаў з іншых сфераў не пакіне нікога абыякавым. Фестываль абяцае стаць яскравай падзеяй гэтага лета.

 

У адрозненні ад падобных мерапрыемстваў і ў Беларусі, і за мяжой, Фестываль «aDNaK!» звяртае сваю ўвагу на развіццё менавіта беларускамоўных і беларускаарыентаваных камунікацыйных праектаў, большасць з якіх маюць сацыяльны і грамадскі напрамак. І каб даваць магчымасць заявіць пра сябе не толькі прафесіяналам, але і пачаткоўцам, штогод удзел ва ўсіх мерапрыемствах фестывалю бясплатны. Трэці год запар генеральным партнёрм Фестывалю «aDNaK!» выступае кампанія кампанія velcom. Афіцыйнымі партнёрамі сталі краўдфандынгавая пляцоўка Ulej.by, «AIDA Pioneer Branding & Creative Company», Interactive brand studio HA, Universal Press®, «Піўзавод Аліварыя» (частка Carlsberg Group), кампанія «Бульбашъ», кампанія «Анега». І як партнёры яны (паслугамі, прадукцыяй, інфармацыйнай і арганізацыйнай падтрымкай) актыўна дапамагаюць Фестывалю.

Аднак Фестываль дастаткова буйное мерапрыемства, да ўсяго, удзел у ім для тых, хто падае працы і ўдзельнічае ў адукацыйнай праграме, бясплатны, і партнёрскай дапамогі недастаткова! Таму арганізатары прапанавалі ўсім неабыякавым, хто хоча, каб нашыя гарады і мястэчкі, брэнды кампаній і назвы кавярняў, тэлевізійныя ролікі і інфармацыя на радыё станавіліся радней і прывабней, падтрымаць Фестываль «aDNaK!». Для гэтага неабходна зайсці на пляцоўку Ulej.by і зрабіць свой унёсак у гэтую важную справу, каб камунікацыйная прастора «aDNaK!» і надалей актыўна спрыяла паляпшэнню культурнай атмасферы.

 

Пра Фестываль

Фестываль aDNaK!, паўстаўшы ў 2009 годзе, паслядоўна звяртаецца да падмурку нашай адметнасці – культурнай і гістарычнай спадчыны, пераканаўшыся, што сапраўдныя шэдэўры можна ствараць толькі на грунце тысячагадовых каштоўнасцяў, закладзеных у нашых генах.

Канцэпцыя сёлетняга Фестывалю: аDNаK – ген беларускага крэатыву.

Слоган Фестывалю: аDNаK – Код тваёй крэатыўнасці.

За сем гадоў Фестываль aDNaK! стаў у Беларусі падзеяй і развіваецца ў адпаведнасці з сусветным трэндам – Glocal (спалучэнне глабальнага і лакальнага), матывуючы бізнес і рэкламістаў працаваць у сусветным рэчышчы, аднак шукаць у лакальным цікавыя ідэі і рашэнні, якія робяцца запатрабаванымі і эфектыўнымі на глабальным узроўні.

Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі, умовы падачы работ і ўдзелу ў адукацыйнай праграме можна атрымаць на сайце adnak.by, па тэлефоне +375 29 371-01-21 (Сяргей Скараход) альбо праз e-mail: [email protected].

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць