Свет55

У Латвіі міністр аховы здароўя пайшоў у адстаўку з-за бясплатнай аперацыі

Міністр аховы здароўя Латвіі Гунтыс Бялевіч сышоў у адстаўку з-за хірургічнай аперацыі, якую дактары дзяржаўнай бальніцы правялі для кіраўніка міністэрства бясплатна і ў абыход чаргі.

А ў панядзелак Бялевіч напісаў заяву і аб выключэнні яго з Зялёнай партыі.

Інфармацыя пра тое, што ў Латвійскім анкалагічным цэнтры міністру была праведзена нейкая хірургічная аперацыя, з'явілася ў латвійскіх СМІ са спасылкай на неназванага доктара гэтай установы. Латвійскі анкалагічны цэнтр ўваходзіць у склад Усходняй бальніцы, якая з'яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам.

Аперацыя, якая была праведзена для Бялевіча, паводле словаў медыка, уваходзіць у спіс паслуг, часткова аплатных дзяржавай, і ажыццяўляецца ў парадку чарговасці.

Аднак міністр у чарзе не стаяў і пацыенцкі ўнёсак не плаціў.

Пасля з'яўлення гэтай інфармацыі ў СМІ Бялевіч заявіў, што яго абылгалі на падставе ананімнага ліста. Аднак прэм'ер-міністр Марыс Кучынскіс, які прадстаўляе тую ж палітычную сілу, што і сам Бялевіч — «Саюз зялёных і сялян» — даў заданне Бюро па прадухіленні і барацьбе з карупцыяй у тэрміновым парадку расследаваць магчымае злоўжыванне службовым становішчам з боку міністра.

Кіраўнік парламенцкай фракцыі СЗК Аўгуст Брыгманіс заявіў, што, калі падазрэнні апраўдаюцца, Бялевіч павінен будзе сысці ў адстаўку.

Ужо на наступны дзень Гунтыс Бялевіч абвясціў пра сыход у адстаўку, а кіраўнік урада Кучынскіс яе прыняў, абвінаваціўшы калегу ў хлусні.

У панядзелак Бялевіч пакінуў шэрагі Зялёнай партыі, у якую ўваходзіў, а таксама склаў мандат дэпутата сейма. З нагоды скандалу ён заявіў наступнае: згаданая аперацыя сапраўды была праведзена ў аперацыйнай зале Латвійскага анкалагічнага цэнтра,

але калі ён спытаў, як за яе разлічыцца, то міністру сказалі, што рабіць гэтага не трэба.

«Так са змагара з «левымі» паслугамі я сам ператварыўся ў іх атрымальніка», — сказаў экс-кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV двойчы тэлефанаваў у банк, яму не верылі і клалі слухаўку5

Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў8

«Ужыў у сацсетках слова «калхазан». За што маглі асудзіць былога маладафронтаўца Яўгена Скочку3

Учора ў Бабруйскім раёне назіраўся буйны пылавы віхор ВІДЭА2

Расійскія вярбоўшчыкі завабліваюць на вайну вакансіямі ў Беларусі13

У Гомелі 9‑гадовыя хлопчыкі вырашылі праверыць, як гарыць антысептык. Адзін з іх шпіталізаваны3

«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі12

«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1

Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць