Грамадства

Клецак: міліцыя ўзяла ў аблогу дом, на якім вісіць бел-чырвона-белы сьцяг

У Клецку ў міліцэйскую аблогу ўзялі сядзібу мясцовага актывіста дэмакратычнага руху Сяргея Панамарова, над якой лунае бел-чырвона-белы сьцяг. Гаспадар дому лічыць сваю ініцыятыву законнай; улады вырашаюць, што рабіць далей.

Як паведаміў спадар Панамароў, сёньня раніцай ён распаўсюджваў у горадзе «Народную Волю» і выдрукаваныя з Інтэрнэту матэрыялы пра падзеі ў Клецку. Неўзабаве актывіст адчуў, што на яго зьвярнула ўвагу міліцыя:

(Панамароў:) «За мной увязаліся спачатку двое міліцыянтаў, потым з другога боку маёй сядзібы зьявіўся трэці. Калі я раздаў усю літаратуру, то пайшоў проста на міліцыянтаў. Але паколькі ў мяне ёсьць другая брамка, я заскочыў дадому. Не АМАП, а простыя міліцыянты падышлі да плоту, пачалі заглядаць у шчыліны. Але там жыве мой ратвэйлер, і таму яны баяцца заходзіць».

Як мяркуе Сяргей Панамароў, клецкія міліцыянты дзейнічаюць на ўказаньне кіраўніцтва мясцовага райвыканкаму. Чыноўнікаў, відавочна, раздражняе апазыцыйная дзейнасьць Панамарова. Стаўленьне асабліва пагоршала пасьля зьяўленьня над сядзібай Панамарова сьцяга:

(Панамароў: ) «Тры тыдні таму я павесіў на сваёй тэрыторыі, на сваім асабістым участку сьцяг – бел-чырвона-белы. Там лазьня такая, я зрабіў адмысловае гняздо, на жалезным стрыжні на самым версе вісіць сьцяг. Трапечацца такое палотнішча, якога чамусьці вельмі баіцца дзейная ўлада».

Сяргей Панамароў жыве ў самым цэнтры Клецку – па вуліцы Савецкай. Побач зь ягонай сядзібай уваход у гарадзкі парк, недалёка клецкі рынак, прадпрымальніцкія крамы. І таму вывешаны ім бел-чырвона-белы сьцяг штодня бачаць дзясяткі, калі ня сотні мясцовых жыхароў. Сьцеражэ сьцяг ратвэйлер Році, вальер якога знаходзіцца паблізу. Паводле спадара Панамарова, калі б ня Році, то міліцыянты б сьцяг ужо зьнялі.

Між тым, улады Клецку вырашаюць лёс бел-чырвона-белага палотнішча – вызначаюць прававы характар ініцыятывы спадара Панамарова. Вось што патлумачыў Радыё Свабода намесьнік начальніка раённай міліцыі Іван Майсейчык:

(Майсейчык: ) «Тут праходзяць масавыя мерапрыемствы, набліжаецца 9 траўня. Да нас зьвярнуліся вэтэраны, што яны змагаліся пад іншым сьцягам, а пад бел-чырвона-белым паліцаі расстрэльвалі мірных грамадзянаў. Таму мы праводзім праверку і будзем даваць прававую ацэнку, ёсьць там нейкі склад правапарушэньня альбо няма».

Радыё Свабода

Каментары

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць