Здарэнні1010

У Мінску затрыманы эксгібіцыяніст, які расхінуў плашч проста ў тралейбусе

Супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС сталіцы за хуліганства затрымалі жыхара Віцебшчыны 38 гадоў, які агаліўся ў тралейбусе перад пасажыркай, распавёў карэспандэнту sb.by прэс-афіцэр Кастрычніцкага РУУС Леанід Ушэнін.

Здарылася гэта ў тралейбусе №27 на прыпынку ДС «Дружная».

У салоне ён паспрабаваў звярнуць на сябе ўвагу кабеты, якая спадабалася яму. Але паводзіны яго было пры гэтым вельмі дзіўнымі: ён расхінуў плашч, пад якім з адзення нічога не было, і паказаў жанчыне свае геніталіі.

Мінчанка тут жа паклікала на дапамогу кіроўцу тралейбуса, які затармазіў на плошчы Казінца, паставіў на блок дзверы і патэлефанаваў у міліцыю.

Эксгібіцыяністам аказаўся ураджэнец Віцебшчыны, якога 12 разоў лавілі на крадзяжах і рабаваннях. Ён вёў бадзяжніцкі лад жыцця. Раённы аддзел СК распачаў у дачыненні да яго справу за хуліганства.

У РУУС ёсць падазрэнні, што затрыманы можа быць датычны да дэманстрацый палавых органаў на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна, якія здарыліся 30 красавіка. Міліцыя просіць мінчан паведаміць пра наяўнай у іх інфармацыі ў Кастрычніцкае РУУС.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях15

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікі пачалі спаборнічаць памерам «яблыневых» бутаньерак. Качанава сярод лідараў ФОТАФАКТ14

Матэрыялы сайта Kamunikat.org, які пацярпеў ад хакерскай атакі, аднавілі3

У беларускім чэмпіянаце футбаліст забіў гол з вуглавога «сухім лістом» ВІДЭА6

Беларускія хакеры атакавалі сетку польскіх медыцынскіх лабараторый3

Шакіра прадставіла афіцыйную песню мундыялю-2026

Сотні пасажыраў з раніцы чакалі вылет з Мінска ў Анталію — «Белавія» кажа, што самалёт зламаўся4

Мікола Статкевіч усклаў кветкі на пахаваннях на Вайсковых могілках Мінска і патлумачыў, чаму гэта робіць там і 8 мая25

Мінск 8 мая паралізавалі 10‑бальныя заторы і залева

Міжнародныя федэрацыі лёгкай атлетыкі і тэніса пакуль не будуць здымаць абмежаванні з беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях15

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць