Свет33

Эрдаган распавёў пра пасадку ў захопленым аэрапорце Стамбула

Лідар Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган распавёў у інтэрв'ю CNN падрабязнасці спробы дзяржаўнага перавароту.

Reuters.com

Па словах Эрдагана, перад пасадкай у аэрапорце Стамбула кантроль над вежай кіравання паветраным рухам быў у салдатаў, якія планавалі пераварот. Яны адключылі агні на ўзлётна-пасадачнай паласе.

Пілот прэзідэнцкага самалёта і сам Эрдаган вырашылі садзіцца, выкарыстоўваючы агні на борце. Аднак непасрэдна перад пасадкай кантроль над вежай атрымалі сілы, лаяльныя турэцкаму прэзідэнту. Калі прэзідэнцкі борт сеў, у неба падняліся знішчальнікі F-16. Яны праляталі на невялікай вышыні над самалётам Эрдагана.

У інтэрв'ю CNN прэзідэнт Турцыі адхіліў абвінавачванні ў тым, што ён выкарыстоўвае мяцеж у сваіх інтарэсах, каб здушыць апанентаў.

Як піша Guardian са спасылкай на крыніцы ў контр-тэрарыстычных колах, два знішчальнікі F-16 наладзілі сістэму навядзення на прэзідэнцкі самалёт.

Яны не сталі страляць па «борце нумар адзін», паколькі пілот прэзідэнцкага самалёта запэўніў іх па радыёсувязі, што гэта самалёт Turkish Airlines.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць