Усяго патроху44

Беларускія жанчыны — у дзясятцы самых высокіх у свеце

Калі справа даходзіць да росту, то над усімі жыхарамі планеты ўзвышаюцца галандскія мужчыны і жанчыны з Латвіі. Паводле вынікаў даследавання, апублікаванага ў часопісе eLife, рост сярэдняга мужчыны ў Галандыі дасягае 183 сантыметраў, а сярэдняй жанчыны ў Латвіі - 170 см.

Даследчыкі вывучалі змены ў сярэднім росце ў 187 краінах за апошнія 100 гадоў.

Фота Сяргея Гудзіліна

Спіс краін з найбольш высакарослымі жанчынамі (у дужках месца ў спісе за 1914 г.). Беларускі ў новым спісе на 9-м месцы.

1. Латвія (28)
2. Нідэрланды (38)
3. Эстонія (16)
4. Чэхія (69)
5. Сербія (93)
6. Славакія (26)
7. Данія (11)
8. Літва (41)
9. Беларусь (42-е месца ў 1914 г.)
10. Украіна (43)

Спіс краін з найбольш высакарослымі мужчынамі (у дужках месца ў спісе за 1914 г.):

1. Нідэрланды (12)
2. Бельгія (33)
3. Эстонія (4)
4. Латвія (13)
5. Данія (9)
6. Боснія і Герцагавіна (19)
7. Харватыя (22)
8. Сербія (30)
9. Ісландыя (6)
10. Чэхія (24).

Беларускія мужчыны ў гэтым спісе займаюць 22-е месца, паміж Украінай і Швейцарыяй.

Частку розніцы ў сярэднім росце ў розных краінах можна растлумачыць генетычнымі фактарамі, але аўтары даклада дадаюць, што справа не толькі ў генетыцы.

***

Маджыд Эзаці, таксама з Імперскага каледжа, сказаў у інтэрв'ю Бі-бі-сі: «Генетыка можа вызначыць прыкладна траціну вынікаў, але яна не тлумачыць змяненняў у росце паміж пакаленнямі. Гены так хутка не мяняюцца, і ва ўсім свеце яны прыкладна аднолькавыя. Адпаведна, змены ў росце з цягам часу, а таксама розніцу ў сярэднім росце паміж рознымі краінамі можна растлумачыць толькі уплывам навакольнага асяроддзя. Гаворка ідзе, вядома, аб цэлых папуляцыях, а не асобных індывідаў».

Паляпшэнні ў сістэме аховы здароўя, санітарным кантролі і харчаванні застаюцца асноўнымі фактарамі, кажа ён.

Іншыя даследаванні паказваюць на тое, што высокі рост прыводзіць як да станоўчых, так і да адмоўных наступстваў.

У людзей высокага росту большая працягласць жыцця, і ў іх менш шанцаў развіцця хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы. З іншага боку, ёсць указанні на тое, што ў іх большы шанец захварэць некаторымі відамі раку, напрыклад, на рак прамой кішкі, а таксама на рак грудзей і яечнікаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры32

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення1

«Каралева кетаміну» атрымала 15 гадоў турмы па справе аб смерці акцёра Мэцью Пэры

Ілля Протас дэбютаваў у НХЛ

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю1

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?2

Самы дарагі дом у сакавіку набылі ў элітным пасёлку пад Мінскам1

Трамп на сустрэчы з Рутэ паставіць пытанне пра выхад ЗША з НАТА21

Магілёў — горад красовак, а Брэст — сталіца «леапарда». «Мегатоп» склаў абутковую карту Беларусі3

Амерыканскую дэлегацыю на перамовах з Іранам узначаліць Джэй Дзі Вэнс2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры32

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць